Лунай, наша песня . 21.by

Лунай, наша песня

25.08.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упершыню г. Маладзечна прыняў рэспубліканскі фестываль беларускай песні і паэзіі ў 1993 годзе, а сёлета яго «тытульны ліст» пазначаны лічбай ХІ — столькі разоў збіра­ліся разам спевакі, музыкі, літаратары, каб выявіць і прадэманстраваць лепшыя творчыя здольнасці, далучыць да эстэтыкі сцэнічных жанраў нашых суайчыннікаў.

Аб адметнасцях сёлетняга песеннага фэсту гаварылі на прэс-канферэнцыі ў Мінскім аблвыканкаме яго арганізатары — намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Шчэцька, народны артыст Беларусі старшыня журы фестывалю Міхаіл Фінберг, намеснік міністра культуры рэспублікі Уладзімір Карачэўскі, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Анатоль Акушэвіч.

Нагадаем, першая дзея свята пачнецца ў пятніцу, 26 жніўня, з конкурсу маладых выканаўцаў «Прысвячэнне У. Мулявіну», прадоўжыцца спектаклем Мінскага абласнога драматычнага тэатра, канцэртам з удзелам рок-выканаўцаў і рок-гуртоў у Летнім амфітэатры горада, пабудова якога завершана зусім нядаўна.

Самым насычаным абяцае быць суботні дзень, дзе на розных творчых пляцоўках горада і раёна пройдуць канцэрты, паэтычныя чытанні, у тым ліку ў філіялах дзяржаўных музеяў — Я. Купалы ў Вязынцы і М. Багдановіча ў Ракуцёўшчыне. А вечарам гледачоў чакае вялікі гала-канцэрт — адкрыццё ХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі з уручэннем узнагарод і прызоў пераможцам конкурсу маладых выканаўцаў.

У нядзелю Палац культуры Маладзечна запросіць на канцэрт «Чатыры нацыянальныя постаці Беларусі» з удзелам камерных калектываў Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі і заслужанага аматарскага калектыву сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К.Агінскага, іншыя цікавыя імпрэзы.

У дні фестывалю будзе арганізаваны «Горад майстроў», дзе свае вырабы прадставяць майстры народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага, Вілейскага, Мядзельскага і Валожынскага раёнаў. На Цэнтральнай плошчы горада выступяць аматарскія калектывы Маладзечанскага раёна і гарадоў-пабрацімаў.

Удзельнікам і гасцям фестывалю «Маладзечна-2011» накіраваў сваё прывітанне старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 жніўня адкрыецца фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2011»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика