Генадзю Бураўкіну - 75
28.08.2011 02:12
—
Новости Культуры
|
Генадзю Бураўкіну - 75 Паэту і грамадскаму дзеячу Генадзю Бураўкіну 28 жніўня спаўняецца 75 год.
Генадзь Мікалаевіч — аўтар многіх кніг паэзіі, песні на словы ягоных вершаў спявае не адно пакаленне беларусаў, а пад "Калыханку" Бураўкіна маленькія беларусы засынаюць ужо больш за дваццаць гадоў. Віншуем Генадзя Бураўкіна з Народзінамі і жадае моцнага здароўя і натхнення. Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 г. у вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ. З 1972 па 1978 год быў галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць", 1978-1990 гг. — старшыня Дзяржкамітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, старшынёй ТБМ. З’яўляўся пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990-1994), намеснікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь. Аўтар кніг паэзіі "Дыханне", "Выток", "Варта вернасці" (за яе атрымаў дзяржаўную прэмію імя Янкі Купалы), "Гняздо для птушкі радасці", "Паміж зоркай і свечкай", "Чытаю тайнапіс вачэй" ды іншых. Аўтар папулярных эстрадных песень. У нашыя дні на яго словы запісаны адзін з музычных альбомаў Змітра Вайцюшкевіча —"Лірыка". Укладальнік першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава — "Наш Быкаў". "Калыханка" на словы Г. Бураўкіна, музыка В. Раінчыка (версія 2010 г.) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паэту і грамадскаму дзеячу Генадзю Бураўкіну 28 жніўня спаўняецца 75 год. Генадзь Бураўкін. Фота Юліі Дарашкевіч.
|
|