Гучны гоман чутны ў грамадзе. 21.by

Гучны гоман чутны ў грамадзе

02.09.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Колькі часу трэба суполцы, каб зацвердзіцца, зарэкамендаваць сябе цікавымі справамі, арыгінальнымі пачынаннямі? Пра “Беларускiх сяброў” у Грузіі, напрыклад, усяго праз год пасля стварэння нацыянальнага аб’яднання даведаліся не толькі ў гэтай краіне, але і далёка за яе межамі.
На працягу года суайчыннікі наладжвалі сувязі з этнічнай радзімай. Усталявалі кантакты з міністэрствамі культуры і адукацыі Беларусі. Адтуль у суполку перададзена шмат кніг беларускіх пісьменнікаў, фільмы пра краіну, яе прыроду, абрадавыя святы, а таксама метадычныя матэрыялы для правядзення канцэртаў і тэматычных вечароў, нотная бібліятэка музычных твораў, падручнікі па беларускай мове і літаратуры. У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце нават распрацавалі план супрацоўніцтва з землякамі ў Грузіі.
За год “Беларускiя сябры” прынялі ўдзел у свяце дыяспар, прысвечаным Дню славянскага пісьменства, адзначылі ў Тбілісі Дзень незалежнасці Беларусі. “Мы былі прыемна здзіўлены той цікавасцю, з якой гледачы сустракалі нашы выступленні, — расказвае старшыня праўлення Саюза беларусаў Грузіі “Беларускія сябры” Аляксандр Жыляеў. — Інфармацыя пра канцэрты прайшла па многіх тэлеканалах Грузіі і ў праграме тэлеканала “Мир”. З намі пачалі супрацоўнічаць многія грузінскія пісьменнікі, рэжысёры і музыкі. Яны ўдзельнічаюць у тэматычных вечарынах, перакладаюць вершы беларускіх паэтаў на грузінскую мову”.
У планах “Беларускіх сяброў” — лекцыі па беларускай гісторыі і культуры, выставы твораў беларускіх мастакоў, стварэнне беларускай нядзельнай школы, а таксама фальклорных калектываў і тэатральнай трупы.

Саюз беларусаў Грузіі “Беларускiя сябры”
Кіраўнік — Аляксандр Жыляеў
www.trrc.ge
Е-mail: syabry.in.georgia@gmail.com


Карына Аляксандрава

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькі часу трэба суполцы, каб зацвердзіцца, зарэкамендаваць сябе цікавымі справамі, арыгінальнымі пачынаннямі? Пра “Беларускiх сяброў” у Грузіі, напрыклад,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика