Сведка даўніх дзён. 21.by

Сведка даўніх дзён

02.09.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рацэ Дрысе знайшлі ўнікальную скульптуру
Дайверы са сваёй знаходкайГэта незвычайная мясціна. З даўніх часоў тут суіснавалі плямёны крывічоў і латгальцаў. Таму цяжка сказаць, якому з іх належаў ідал, які паднялі ў жніўні дайверы з дна ракі Дрыса, што ў Расонскім раёне Віцебшчыны. Адназначна адно — яго стварылі продкі беларусаў, цяперашніх жыхароў краю. Драўляная фігура невядомага боства цяпер знаходзіцца ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Навукоўцам яшчэ трэба вывучыць, колькі год дубу, з якога вычасана статуя, колькі яна ляжала ў вадзе — каб хоць прыкладна ведаць час стварэння незвычайнага артэфакта.
З дна Дрысы ідал паднялі мінскія дайверы, а сачыў за іх работай Дзяніс Дук, навуковец з Полацкага ўніверсітэта. Калі ідал сапраўдны, то, мяркуе гісторык, ён існаваў і ў часы хрысціянізацыі Полацкай зямлі: “Яна праходзіла вельмі складана, бо тут доўга трымаліся рэлікты паганскіх вераванняў. І калі людзі перасталі пакланяцца ідалу — яшчэ давядзецца высветліць”.
Спадар Дук адзначыў, што ідал унікальны, бо захаваўся цэлы: “Яго, мабыць, скінулі ў раку пасля таго, як у гэтых мясцінах прынялі хрысціянства. І на сённяшні дзень гэта адзіная такая знаходка не толькі для Беларусі, але і для суседніх краін”.
Скульптура невядомага боства ў вышыню дасягае амаль паўтара метра. Калі яго дасталі з вады, ідал важыў больш за 150 кілаграмаў.
Рэдкая рэч будзе захоўвацца ў музеі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вольга Ляўко, загадчык інстытуцкага цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства, плануе ўсталяваць статую ў адной з залаў музея. Але найперш яго чакае кансервацыя. Спадарыня Ляўко расказала, што ўжо дамовілася са спецыялістамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, якія зоймуцца кансервацыяй дрэва: “Яны распрацоўвалі спецыяльную праграму кансервавання для музея “Бярэсце” ў Брэсце, дзе вуліцу XIII стагоддзя (драўляныя дамы, маставую) захоўваюць ужо амаль 30 гадоў”.
Калі спатрэбіцца, то Інстытут гісторыі гатовы звярнуцца да замежных спецыялістаў па кансервацыі драўляных вырабаў. Тым часам Максім Ярмохін, дэндрахранолаг з Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН, плануе вызначыць век дубу, з якога вычасаны ідал, радыевугляродным метадам.
У планах археолагаў — вывучыць прылеглую да месца знаходкі ідала тэрыторыю, каб высветліць, ці захаваліся там сляды капішча, дзе стаяла статуя боства.
Даведка “ГР”. Дагэтуль у Беларусі трапляліся толькі каменныя выявы паганскіх бостваў. Аднак і гэтыя знаходкі — вельмі рэдкія.

Віктар Корбут

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рацэ Дрысе знайшлі ўнікальную скульптуру
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика