Новости временных лет. Сентябрь 1911 года
14.09.2011 13:14
—
Новости Культуры
|
Новости временных лет. Сентябрь 1911 года О чем писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского интернет-портала TUT.BY и
Вы получите ценные сведения по истории, географии и культуре нашей страны того периода, найдете всевозможную справочную информацию, медицинские советы, кулинарные рецепты, а также юмористические и рекламные материалы. Будь в курсе событий вековой давности! Сегодня представляем вашему вниманию новости сентября 1911 года… Немного статистики Колькі вытрачывае на яду ў год?
“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.” ![]() События общественной жизни Забойства П.А. Сталыпіна На аткрыцьце памятніка Імператару Александру ІІ у Кіеў прыехаў Гасудар з усей сваей сямьёй, Вялікіе Князі, міністры і багата розных вышэйшых чыноў... 1-го верэсьня у тэатры было параднае прэдстаўленьне. Публіку пускалі па асобным білетам, каторыя паліцыя выдавала толькі зусім вядомым ёй асобам... Ня гледзячы на ўсё гэта, у перарыве ігры на сцэне да прадседацеля Савета міністроў першаго міністра П. Столыпіна падыйшоў нейкі малады чалавек, адзеты ў фрак, дастаў с кішэні рэвольвер і выстрэліў у Столыпіна два разы. Адна куля прабіла яму руку, другая папала крыху ніжэй грудзей, зачапіла вантробу і засела каля крыжавіны. Колькі дзён міністр ешчэ жыў, але 5 верасьня ў вечар памёр. ![]() З адкрыцьцем заседаньнёў Гасударственай Думы на першы чарод пойдзе справа аб земствах у Заходніх губэрнях... Ведама, што земствы гэтыя завёў памершый гэтымі днямі прадседацель міністроў Столыпін, не гледзячы на тое, што Гасударствены Савет іх не зацьвярдзіў. І вось у восені, як збяруцца Дума і Савет, справу аб земствах будуць разбіраць нанова. Што пастановяць аб іх народные дэпутаты німа ведама: шмат залежыць і ад таго, як будуць за гэты час працаваць новые земствы, ці аддадуць яны перад народам экзамен сваей прагоднасьці да жыцьця... “Наша ніва”. 1911. № 36 Сельска-гаспадарская выстаўка ў Быхаве Сягоньня, 8 верэсьня, аткрываецца ў Быхове (паветовы горад Магілёўскай губ.) Сельска-гаспадарская выстаўка, каторая будзе трываць да 14 верэсьня. З усіх канцоў Беларусі і Літвы шмат збіраецца народу пабачыць, як гаспадарыць Магілёўшчына і чым яна жадае пахваліцца перад усім краем. Гарадок так сабе... Ляжыць ён на ўзгорку, разбудаваўся на руінах колішняго пагранічнаго з Масквой літоўскага замку. ![]() З берагу ў нізе направа відаць шмат белых новенькіх багатых будоўляў, прыбраных флагамі; гэта – выстаўка... Селян першые дні і відаць было толькі што пры дворных каровах і конях... Толькі ў апошнія дні, калі зменшылі плату з рубля да 10 капеек, паказалася горстка селян, і гэта ажывіло выстаўку, бо бабы, пабачыўшы, што п. Шалкоўскі выставіў на паказ хораша вырабленые селянскіе палотны, ручнікі, паяскі і іншае рукадзельле, папёрлі барджэй дамоў, каб прынясьці і свае вырабы... Камітэт сваёй ўвагай да іх вырабоў паказаў ім, што ўзор беларускі – цікавы і цэнны. Прыгледаліся ўважна селяне і да аддзелу агародніцкаго і палявой гаспадаркі і відаць, што шмат хто з іх зразумеў карысць такой выстаўкі і нарабіўся ахвоты на другі раз дзе-чым пахваліцца з сваёй гаспадаркі. “Наша ніва”. 1911. № 37-38 ![]() З заграніцы Пасьля “галодных бунтоў” у Францыі, Бэльгіі, Аўстрыі, калі дзесяткі тысяч згаладаўшых людзей рабілі “дэмонстрацыі” проці страшэннаго ўзросту цэн на ўселякіе харчы..., – усе кінуліся шукаць прычыны непамернай даражыні... А першая і, бадай, найважнейшая прычына – гэта тое: усюды сталі дзешавейшымі грошы... Калі б поруч з узростам цэн на тавары павялічываліся і заробкі людзей, дык ніякой бяды не прылучылося бы... Але-ж беда ў тым, што даражыня на ўсё расьце барджэй, чым цэна працы людзкой; вось у чым гора! “Наша ніва”. 1911. № 37-38
Хозяйке на заметку Як вывесьці моль Каб звясьці у адзежы моль летам лепей за ўсё адзежу развесіць на сонцы, зімой пасыпаць сухой камфорай, змешаўшы з нафталінам. ![]() Як выгнаць кратоў У кротовые норы як можна найглыбей класці варэных ракоў: пах ракоў надоўга выганяе кратоў. Таксама краты ня любяць пах камфоры. “Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.” ![]() Кулинарные рецепты Беларускі яблычнік У 10-гарцовую чыстую пасудзіну (найлепей дубовую) палажыць, парэзаўшы дробна, 10 фунтоў сушэных яблакоў, заліць вадой і ніхай так стаіць і жлукціцца тры суткі; пасьля сцадзіць жлукто ў кацёл, варыць гадзіну, зліць у чыстую барылачку (бочка вытянутой формы) і дадаць кварту крэпкай гарэлкі. На тыя самые яблыкі наліць ізноў вядро гарачай вады, ніхай пажлукціць яна яблакі тры [суткі], пасьля перэварыць яе, як і перш, і зліць у тую самую барылку, што і перш. Распусьціць паўтрэцьця фунта цукру ў вадзе і варыць яго пакуль не пачырванее добра, уліць у барылку і дадаць на 5 капеек сьвежых дражжэй, лёгка зашпунтаваўшы, на лёдзі, або ў сьцюдзёным склепі. Пасьля шасьці тыднёў напітак гатоў. Напітак гэты дужа смачны і здаровы. “Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.” ![]() Медицинские советы Як звясьці барадаўкі Меньшые барадаўкі прападаюць – калі іх націраць сокам чорнай рэдзькі добра прысоленым, большые трэба выпаліваць ляпісам, азотным квасам або вырываць ці вырэзаць. “Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.” ![]() Юмор – А што, Янук, спадабалася табе твая новая вучыцілька? – Ды яна, мамачка, нічога сабе, пекненькая і не старая. Але мусіць яна мала вучылася, бо ўсё і аб ўсім мяне пытаецца. Информация подготовлена по материалам, хранящимся в фондах отдела редких книг и рукописей TUT.BY – время не властно над истинными новостями… Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
О чем писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского... |
|