У чароўным рытме танца
23.09.2011
—
Новости Культуры
|
Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” прайшоў у Гомелі
На працягу чатырох дзён на канцэртных пляцоўках абласнога цэнтра сваё майстэрства дэманстравалі аматарскія харэаграфічныя калектывы народна-сцэнічнага, эстраднага танца, сучаснай харэаграфіі, выканаўцы спартыўных бальных танцаў, тэатры танцаў агню з Беларусі, а таксама краін блізкага і далёкага замежжа. Шмат гасцей сёлета прымаў форум: былі калектывы класічнай харэаграфіі, тэатры балета, прафесійныя харэаграфічныя калектывы, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных фестываляў. Старт фестывалю дала творчая лабараторыя з кіраўнікамі калектываў — удзельнікаў фестывалю. На сцэне грамадска-культурнага цэнтра выступіў грузінскі нацыянальны балет Сухішвілі-Рамішвілі, а ў палацы Румянцавых-Паскевічаў прайшла культурная праграма “Музычная асамблея-2011”. Фестываль праводзіцца для захавання і развіцця харэаграфіі як аднаго з відаў мастацтва, вывучэння сучасных працэсаў у танцы, пашырэння і ўмацавання міжнацыянальных творчых сувязяў, узаемадзеяння нацыянальных культур, развіцця фестывальнага руху ў краіне. Таццяна Болгава Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” прайшоў у Гомелі |
|