Новости временных лет. Октябрь 1911 года
14.10.2011 08:58
—
Новости Культуры
|
Новости временных лет. Октябрь 1911 года О чем писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского интернет-портала TUT.BY и
Вы получите ценные сведения по истории, географии и культуре нашей страны того периода, найдете всевозможную справочную информацию, медицинские советы, кулинарные рецепты, а также юмористические и рекламные материалы. Будь в курсе событий вековой давности! Сегодня представляем вашему вниманию новости октября 1911 года… Немного статистики Расходы на народную асьвету, лічучы на аднаго жыцеля ў год:
“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”
События общественной жизни Закладка памятника героям Отечественной войны 1812 г. 5 февраля 1911 года на заседании Витебского Губернского Комитета по делам земского хозяйства... было заслушано ходатайство Витебской ученой архивной комиссии об ассигновании денежной суммы на сооружение в г. Витебске памятника героям Отечественной Войны. И вот, благодаря успешному пропагандированию идеи памятника и сочуственному отклику к этому высокопатриотическому делу всех сословий и общественнх групп, Витебск 26 октября первый открыл акт столетней Отечественной годовщины закладкою грандиозного обелиска героям Отечественной Войны 1812 года. С самого утра Витебск принял празднично-нарядный вид... В 1 час дня в Николаевском кафедральном соборе отслужена была панихида по Императору Александру І и всем воинам победоносного русского воинства на полях брани … живот свой положивших. По окончании панихиды торжественная процессия направилась к Успенской горе – месту закладки памятника. … Торжество закончилось парадным спектаклем в городском театре. Представлена была историческая пьеса “Наполеон І в России”. Пусть же воздвигаемый памятник на живописной Успенской горе будет не мертвой глыбой, а живым свидетелем славного прошлого родного города, его украшением, гордостью, показателем культурного и национального возрождения.
Нам пишут... З Мінску 1 кастрычніка 1911 года адкрылася Другая гарадская публічная бібліятэка імя Л. М. Талстога па вуліцы Маскоўскай. На ўрачыстае адкрыццё прыязджала жонка Льва Талстога. Плата за наведванне – 1 капейка. * * * Тутака маняцца завясьці электрычны трамвай. На будоўлю яго горад хочэ дастаць пазычку 1 мільён руб. Хаця грошы гэта вылікіе, але такі трамвай павінен шмат падняць наш горад, а калі жыцьцё будзе ісьці крыху байчэй, калі больш публікі будзе ездзіць трамваямі, дык і затрачэные на яго грошы будуць даваць гораду добры даход. “Наша ніва”. 1911. № 42
З м. Смаргонь Ошмянскага пав. Віленскай губ. Чутка прыслухіваюся к жыцьцю нашага земляроба, але ўсё-ж не магу даведацца, ці ёсць у нас на Беларусі з дзесятак аграномоў ад правіцельства і ад земства, каторые працуюць на карысць народу? І калі ў нас аб гэтай працы дзе-небудзь толькі пачынаюць гаварыць, у суседняй Валынскай губэрні за апошнія 2-3 гады агранамічная помач так узрасла і ўмацавалася, што аж завісць бярэ. Агранамічную організацыю завяло даўнейшае “куцае” земство, Бог ведае, чым лепшае за наша. Так чаму-ж і цяпер нас доля ня мілуець? Можэ нам і так соладка жыць і лепшай долі нам ня трэба? “Наша ніва”. 1911. № 40 Медицинские советы Аб курэнні тытуну У Італіі грамадзянскі працоўнік д-р Т. Бэргамаско клічэ ўсё грамадзянство да змаганьня с курэньнем. Ён тлумачыць, што тытун надта шкодзіць здароўю, бо ў ім ёсьць атрута, і паміж іншым, ад яго робіцца параліж мозгу. Тытуновая атрута называецца нікотін і атрымала сваё імя ад францускага пасла Ніко, каторы першы ў [пачатку] XVI ст. завёў ужываньне тытуну – спачатку толькі для нюханьня. ... Цяпер с тытуновай атрутай бярэцца ваеваць само грамадзянство. Пачынаюць усюды закладываць гурткі, каторые маюць сваёй мэтай вывадзіць курэньне. ... Організм людзкі не пераносіць тытуну і яму працівіцца. Дым тытуновы шкодзіць на вочы, на горла, грудзі, жывот, сэрцэ. Ён адбівае ахвоту да яды. Калі аблічым, колькі траціць наш беларусі народ на курэньне тытуну, то выйдзе гэтак: усіх нас 9 мільёнаў, ніхай курыць толькі кожын 9-ты чалавек, значыць курцоў ёсць 1 мільён. Кожны курачы траціць у год каля 6 руб., значыць усе мы разам плоцім у год за тытун 6 мільёнаў рублёў. Выходзіць, што курэньне тытуну для народу рэч вельмі шкодная, і ён сам павінен старацца яго выкінуць з штодзённагў ўжытку. “Наша ніва”. 1911. № 40 Кулинарные рецепты Шчаўё на зіму Хто хочэ піць праз усю зіму шчаўё, трэба яго з восені намарынаваць. Назбіраўшы шчаўё, дробненька яго пасеч, пільнуючы каб сцекаў сок, а тады туга ніпіхаць у чыстые бутэлькі і, заткнуўшы добра, паставіць у сухім, халодным мейсцы, найлепей ў склепі. Стаяць яны там могуць праз усю зіму, а як трэба варыць, вытрахнуць з бутэлькі ў гаршчок – і варыць як і сьвежы. Хозяйке на заметку Як гадаваць насеньня Прышоў месяц кастрычнік – кожная добрая гаспадыня павінна аб тым падумаць, каб было чым засеяць гарод на другі год. Купляць насеньня – дорага каштуе, апрыч таго бывае, што купляючы яго з няпэўных рук, можна нарвацца на старое, ці нягоднае насеньне. Вядома кожнаму, што каб завясьці сваё насеньне, трэба пакінуць варыва на высадкі. Але як жэ гэта найчасьцей у нас робяць? Насеньне зьбярэцца з дрэнных высадак, але варыва, якое вырасьце з гэтаго насеньня, таксама будзе дрэннае, неўрадлівае. Хочучы мець добрае варыва, трэба выбіраць на насеньне добрыя высадкі. Выбіраць трэба пекные, здаровые каліўя не малые, але і ня лішне вялікіе. Ліст абарваўшы, пакідаем толькі самую сярэдзіну, каб мелі аткуль пушчаць расткі на вясну. ... На зіму хаваць можна ў склепі, ці халоднай каморцы, перасыпаючы пяском. Калі будзеця так рабіць, то на другі год з гэтых высадак будзеця мець добрае, пэўнае насеньне і ня прыдзецца выкідаць на яго грошы. “Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.” Юмор Селянін аддае свайго сына ў наймы: – Ён добры дзяцюк, але толькі адна з ім бяда: часам не хоча есьці. Дык прашу вас, як не схоча есьці, не жалейце на яго пугі!! А што да работы – дык чорт з ім, ня сілуйце вельмі яго, паночку! Информация подготовлена по материалам, хранящимся в фондах отдела редких книг и рукописей TUT.BY – время не властно над истинными новостями… Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
О чем писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского...
|
|