Фестываль польскага кіно пройдзе ў Мінску. 21.by

Фестываль польскага кіно пройдзе ў Мінску

18.10.2011 16:58 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фестываль польскага кіно пройдзе ў Мінску

Afisha.tut.by
На прэс-канферэнцыі, прысвечанай фестывалю польскага кіно, які пройдзе ў Мінску 21-28 кастрычніка, кінакрытыкі Максім Жбанкоў і Андрэй Расінскі распавялі пра сучаснае польскае кіно, прадстаўленае ў праграме, а таксама патлумачылі, што яшчэ чакае гледачоў падчас фестывалю. 
 
"Карціны, паказы якіх састаяцца у арткінатэатры "Рубін Плаза",  – з большага невядомыя ў Беларусі" - пачаў Андрэй Расінскі. – "За савецкім часам можна было пабачыць анімацыйныя стужкі "Рэкс і Болік і Лёлік", а таксама моцна цэнзураваную "Секс-місію", якая ў пракаце таго часу называлася "Новыя амазонкі". Зараз жа гледачоў чакае поўная версія фільму без купюр".
"Абраные стужкі паказваюць нам Польшчу, якой мы не ведаем – гэта сапраўды кіно, якое раскрывае душу польскага народа – і тонкі інтэлектуальны гратэск "Рэйс", і камедыя "Вяселле"…". 
 
"На фестывалі можна будзе ўбачыць незнанае для нас кіно - кажа Максім Жбанкоў, - раней мы бачылі толькі камерцыйныя лёгкія стужкі ці высакалобае інтэлектуальнае кіно – Вайду, Кіслеўскага… А зараз нам прадастаўляецца магчымасць паглядзець "сярэднюю плынь" - кіно, якое самі палякі любяць і шануюць".
 
"Можна сказаць, што падчас фестывалю будзе паказанае культавае польскае кіно розных часоў – ад "Рэйсу і Мішкі", гратэску, па якім можна бачыць распад польскага сацыялізму, да "Лэйдзіс" – новага польскага кіно, не фестывальнага, але якое паказвае, як палякі сябе бачылі і разумелі ў нулявыя".
"Раней мы не ведалі якраз гэтай новай генерацыі польскіх актораў, якія ўжо зараз маюць вялікую папулярнасць, а цяпер маем магчымасць паглядзець". 
 
Гледачоў чакае культавае польскае кіно розных эпох: 8 мастацкіх фільмаў, 2 мультфільма, а таксама чатыры дакументальныя фільмы Кшыштафа Кіслеўскага. Спецыяльна для фестываля гэтыя фільмы былі перакладзеныя 8-м каналам на беларускую мову: ролі агучвалі Ігар Сідорчык і Раіса Астрэдзінава. 


 Націснуць для павелічэння 
 
Усе паказы ў "Рубін Плазе" пройдуць бясплатна. Запрашальнікі можна будзе атрымаць перад паказамі ў касе арткінатэатру. Тыя ж, каму месца ў залі не хопіць, змогуць паглядзець абраныя фільмы на 8-м канале, дзе яны будуць ісці падчас фестывальнага тыдню: з 21 па 28 кастрычніка. 
 
Акрамя паказаў, будуць арганізаваныя мастацкія майстар-класы для дзетак 5-10 год (22 і 23 кастрычніка, у 12.00, якраз пасля мультфільмаў), дыскусійная панэль, прысвечаная дакументальным стужкам Кшыштафа Кіслеўскага, а таксама сустрэча з вядомым польскім акторам Барталамеям Топай (26 кастрычніка, 19.30 актор, які сыграў ролю жаніха, прэзентуе фільм "Вяселле", а таксама пасля прагляду адкажа на пытанні гасцей).
Нагадаем, што фестываль праводзіцца Беларускім Шуманаўскім Таварыствам у партнёрстве з 8-м каналам і мультымедыя часопісам 34mag.net у межах культурнай праграмы старшынства Польшчы ў Еўрапейскім саюзе.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прэс-канферэнцыі, прысвечанай фестывалю польскага кіно, які пройдзе ў Мінску 21-28 кастрычніка, кінакрытыкі Максім Жбанкоў і Андрэй Расінскі распавялі пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика