З шырока адкрытымі вачыма. 21.by

З шырока адкрытымі вачыма

05.11.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад такім дэвізам сёння XVIII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” адчыніць свае дзверы для ўсіх аматараў кінематографа.

Запамінальнай абяцае быць цырымонія адкрыцця, якая ўвечары адбудзецца ў Палацы Рэспублікі. Зоркі айчыннага і замежнага кіно, міністры культуры краін — удзельніц форуму, ганаровыя госці пройдуць па чырвонай дывановай дарожцы. Вядучымі канцэрта стануць знакамітая расійская актрыса тэатра і кіно Вольга Кабо, акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Дзяніс Паршын. З урыўкамі са сваёй аўтарскай праграмы на сцэне выступяць Веньямін і Аліка Смехавы, Кахі Каўсадзе, якога гледачы помняць як Абдулу ў “Белым сонцы пустыні”. Падарункам стане выступленне групы “Горад 312”. Таму, хто не паспеў набыць білет на адкрыццё, раім паглядзець прамую трансляцыю цырымоніі з Палаца Рэспублікі па тэлеканале “Беларусь 1”.Адметнасць сёлетняга “Лістапада” — у кінапраграме ігравога кіно заяўлены толькі прэм’еры кінафільмаў. “Выкупаўшыся” ў беларускім лістападаўскім золаце, кіналенты з дваццаці краін, як птушкі ў вырай, разляцяцца па ўсім свеце. Права пазнаёміцца з імі першымі атрымалі беларусы.

ТОП-7 фільмаў, якія варта паглядзець на кінафестывалі “Лістапад”.

1 “Елена”. Рэжысёр Андрэй Звягінцаў. Па яго словах, гэты фільм — жорсткая драма, бескампрамісны погляд на чалавечую душу.  Гісторыя сямейнай пары Алены і Уладзіміра, людзей ужо немаладога ўзросту, кранае да глыбіні душы. Багаты і сквапны Уладзімір адносіцца да сваёй жонкі як да служанкі. У абодвух ёсць дзеці ад першага шлюбу. Сын Алены і яго сям’я жывуць толькі на грошы, што дае ім Алена, дачка Уладзіміра прамантачвае бацькавы грошы ў клубах і на дыскатэках. Калі галава сям’і трапляе з сардэчным прыступам у бальніцу, ён вырашае, што ўся спадчына павінна перайсці да яго дачкі, а Алене застанецца невялікая пажыццёвая рэнта. Сціплая і паслухмяная Алена рашаецца на адчайны ўчынак.

2 Erratum. Дэбютная работа Марэка Лёхкага прапануе гледачу паназіраць за ўзаемаадносінамі дарослага сына і бацькі, якія доўгі час пасля спрэчкі крыўдзіліся адзін на аднаго. Галоўны герой вырашае зблізіцца з бацькам толькі пасля таго, калі здзяйсняе выпадковае забойства.

3 “Инокиня”. Дакументальны фільм беларускага рэжысёра Галіны Адамовіч расказвае пра духоўны шлях вядомага беларускага кампазітара, маці траіх дзяцей Ірыны Дзянісавай. Галоўная гераіня трапіла ў манастыр, стала манашкай Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра. Карціна пра яе была ўдастоена шматлікіх узнагарод на міжнародных кінафестывалях.

4 Феерии Жоржа Мельеса. Кінаканцэртная праграма з удзелам Мары-Элен і Лорэнса Лёэрысе.

5 “Женщины с шестого этажа”. Фільм французскага рэжысёра Філіпа Ле Гюэ адкажа на пытанне: ці магчыма неяк змяніць жыццё ў 45 гадоў? У дом адной французскай сям’і прыходзіць новая служанка. Гэта да пары нічога асаблівага ў жыцці гаспадароў дома не мяняе. Але аднойчы высвятляецца, што на шостым паверсе дома жывуць іспанскія хатнія гаспадыні, якія і становяцца для галавы сямейства першымі сапраўднымі сябрамі, а шосты паверх — прытулкам. Якім будзе фінал гэтай гісторыі? Даведаемся, паглядзеўшы карціну.

6 “Портрет в сумраке”. Карціна расійскага рэжысёра Ангеліны Ніканавай расказвае пра жанчыну, жыццё якой ператварылася ў водаварот ашаламляльных падзей пасля спаткання з каханым. Яна ідзе помсціць, але на самай справе ёй кіруе імпульс сілы і страсці. Гэтая меладрама — прыклад таго, што не ўсе кінастужкі гэтага жанру заканчваюцца вяселлем. І не заўсёды пачынаюцца з кветак і цукерак.

7 “Приключения Цинцина: Тайна единорога”. 3-D фільм Стывена Спілберга — гэта гісторыя Цінціна, маладога рэпарцёра газеты, які дзякуючы сваёй прафесіі вандруе са сваім сабакам Сноу па ўсім свеце і становіцца ўдзельнікам захапляльных прыгод.Сустрэнемся ў кіназале!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такім дэвізам сёння XVIII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” адчыніць свае дзверы для ўсіх аматараў кінематографа.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика