Полацк адсвяткуе сваё 1150-годдзе пад эгідай ЮНЕСКА. 21.by

Полацк адсвяткуе сваё 1150-годдзе пад эгідай ЮНЕСКА

15.11.2011 14:26 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Полацк адсвяткуе сваё 1150-годдзе пад эгідай ЮНЕСКА


Напрыканцы мая 2012 года Полацк будзе святкаваць сваё 1150-годдзе. Дзень нараджэння “патрыярха беларускіх гарадоў” унесены ў каляндар міжнародных памятных дат ЮНЕСКА на 2012-2013 гады. Усяго ў гэты каляндар увайшло каля 60 падзей, значных для розных краін свету.

У сувязі з тым, што юбілей Полацка трапіў ў такі важны каляндар, горад атрымаў магчымасць правесці выставу ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы. Плануецца, што гэта адбудзецца ў кастрычніку наступнага года.

Над сцэнарам юбілейных мерапрыемстваў працуе цэлая камісія – рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенню святкавання 1150-годдзя Полацка, які ўзначальвае намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік. У аргкамітэт уваходзяць прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, Акадэміі навук Беларусі, Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Чакаецца, што ў юбілейнага дня нараджэння Полацка будзе ўласная эмблема. Таксама да гэтай даты збіраюцца выпусціць памятныя медаль і манету, канверт з арыгінальнай маркай і спецыяльны паштовы штэмпель.

У святочныя дні ў Полацку пройдуць навуковая канферэнцыя, міжнародны інвестыцыйны форум, фестываль праваслаўнай творчасці, кірмаш "Велікодная радасць". Неўзабаве пасля юбілею горада – 5 чэрвеня, Полацк па традыцыі адзначыць дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай. Чакаецца, што ва ўрачыстасці ў 2012 годзе возьмуць удзел праваслаўныя іерархі з Полацка, Кіева і Ноўгарада – гарадоў, дзе пабудаваныя храмы ў гонар святой Сафіі. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мая 2012 года Полацк будзе святкаваць сваё 1150-годдзе. Дзень нараджэння “патрыярха беларускіх гарадоў” унесены ў каляндар міжнародных памятных дат...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика