Новости временных лет. Декабрь 1911 года. 21.by

Новости временных лет. Декабрь 1911 года

19.12.2011 08:34 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новости временных лет. Декабрь 1911 года

  • Алексей Вайткун, TUT.BY

О чём писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского интернет-портала TUT.BY и Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси.

Вы получите ценные сведения по истории, географии и культуре нашей страны того периода, найдете всевозможную справочную информацию, медицинские советы, кулинарные рецепты, а также юмористические и рекламные материалы. Будь в курсе событий вековой давности!

Сегодня представляем вашему вниманию новости декабря 1911 года, которыми и завершаем наш проект.





“Нашае Ніве” пяць год!

Пяць гадоў жыцьця першай беларускай газэты – гэта люстра цэлага народу і жыцьця національнаго! Пяць гадоў пры цяперашнім скорым ходзе гісторыі ... – гэта цэлы век. ... Калі праглядзець нумар за нумарам “Нашу Ніву”, можна прасачыць увесь ход беларускага жыцьця. Рэдакцыя “Нашае Нівы” і супрацоўнікі пяць гадоў кладуць сілы і думкі на працу для Беларусі. Уся наша праца – гэта першыя толькі крокі, і шмат ешчэ трэба сіл сэрца і розуму, каб ісьці ўсё далей і далей...

Рэдакцыя чуе вялікае шчасьце аддаваць усю сябе на працу для свайго народу і будзе да канца нясьці разам з супрацоўнікамі сваю грамадзянскую павіннасць, пакуль сілы зусім не падарвуцца. ... Будзем жэ жадаць і працаваць над тым, каб дачэкацца і дабіцца, каб мы сталі дужэйшымі і мелі сваіх прэдстаўнікоў скрозь, дзе яны патрэбны. А цяпер – за працу!

“Наша ніва”. 1911. № 44



Віншуючы “Нашу Ніву” нам пішуць...

З Пецербургу

Беларускі науково-літэратурны кружок пры СПБ універсытэці... у час свайго нараджэньня кружок вітае “Н.Н.” і жычыць, каб “Н.Н.” цьвёрда і высока трымала святло праўды і волі.



З Украіны

Каб “Н.Н.” засеяла ў людзкіе сэрцы зерня навукі, міласьці бліжняго ешчэ шырэй. Ч. Родз- ч.

З Вільно

Мы наборшчыкі – супрацоўнікі “Н.Н.” віншуем Рэдакцыю і яе ўсіх супрацоўнікаў с пяцілетняй гадаўшчынай і жадаем ад шчыраго сэрца, каб Ваша праца трудная і мазольная была Вам на пацеху, а народу беларускаму на карысць, асьвечаючы цёмные яе куткі сьветам навукі і культуры.

З Мінску

Мінскіе чытацелі, а так сама чыншэвікі ... віншуюць “Н.Н.”, сумленна, цьвёрда і справедліва баронячую зацісьненных, скрыўджаных неразрожніваючы націі. М. Кам–кі.




З Вількамір Ковенскай губ.

Поўна гарту, поўна сілы,
Гавары, як гаварыла,
Мовай роднай, мовай мілай,
Каб народ весь Беларускі
Шоў табою і с табой!
Ц. Г.

З Новагрудка

Шчыра жычу Вам развівацца і расьці ў сілу і значэньне ў народзе, і жычу, каб Ваша праца не пайшла на марна, але разбудзіла ў бедным і забітым беларусе пачуцьце, што ён Беларус... К. Карповіч.



З Двінска

Ад малой жменькі двінскіх сьвядомых беларусоў, віншуем Рэдакцыю і ўсіх супрацоўнікаў з пяцілетняй гадаўшчынай працы. Ніхай расьце і ўзрастае наша Беларусь! Мікалай Адамчык.

З с. Ічора Іркуцкай губ.

Мы беларусы, занесеные на край сьвета віншуем “Н.Н.” с 5-гадамі працы для Беларусі і кажэм разам з песьняром:

Не згасло сонцэ! Сонцэ гляне
І ўсіх падыйме ада сна.
Ён, гэты дзень ешчэ настане,
І ачуняе старана!

Усім, хто прыслаў павіншаваньне с пяцілетняй гадаўшчынай,
рэдакція шчыра дзякуе.


“Наша ніва”. 1911. № 47-48



Каляды

Надыходзяць Каляды, а з імі пачнуцца ігрышчы і вечарынкі... Маладзежы трэба збірацца і трэба гуляць, але гуляць прыстойна, гожа. ... На вечарынках нашы хлопцы бяруць па кварце гарэлкі, а за гэтыя грошы маглі б выпісаць газету, ці купіць кніжэк і стуль навучыліся б, што можна гуляць і па людзку...



Просім усіх, хто хочэ прылажыць працы над адбудаваньнем нашай культуры, апісаць на калядных сьвятках батлейкі, Звязду трох Каралёў, Цара Максымільяна, Казу, Мядзьведзя... А калі хто ня можэ, ці не хочэ апісаць, то просім хаця даць вестку ў якіх мейсцах гэты гульні ешчэ ня вывеліся.

“Наша ніва”. 1911. № 51-52



Хозяйке на заметку

Апошні дзень перад калядамі – гэта куцьця. С поўдня пачынаючы гаспадыня затапляла печ, каб варыць куцьцю. Найперш засыпала ў гаршчок куцьцю, а посьле ўжо прыгатаўляла на вячэру іншые стравы. Бедные варылі найчасьцей толькі куцьцю і кісель, а да кіселя рабілі мядовую сыту; багацейшыя рабілі шмат розных постных страў, паміж каторымі першае мейчцо займалі блінцы з макам (сліжыкі), поліўка з грыбоў, рыба, фрукты і інш.

Калі куцьця ўпрэла, то гаспадыня яе ставіла з гаршчком на покуці, дзе перад тым гаспадар клаў ахапку сена. Дзеўчаты ў гэтым часе прыбіралі і прыхарашывалі хату.



А як прыходзіў вечар і засьвяцілі агонь ў хаці, а ўся сямья ўжо прыадзелася чыста, тады гаспадыня брала с-пад куцьці палавіну сена, слала чысты абрус і ставіла стравы на стол. Тады садзіліся есьці куцьцю: найперш гаспадар, посьле гаспадыня проці яго на ўслоні, далей уся сямья, дзе каму выпала сесьці, гледзячы павэдлуг гадоў. Зачэрпнуўшы першую ложку стравы, гаспадар клікаў на куцьцю мароз, або дзядоў, павэдлуг парадку з давён заведзенага.

Выпіваючы першую чарку, гаспадар казаў: “Судзі, Божэ”, каб на другі год прыждалі ў шчасьці, у долі, каб жывы і здаровы былі... Павячэраўшы, старшые садзіліся за гутаркі, а маладзеж варажыла.

“Беларускі каляндар “Нашае Нівы”



З Новым Годам весяліся, беларускі люд!
З Новым Годам пашырыся, грамадзянскі труд!
З Новым Годам закрасуйся, шчасна, наш народзе, –
Ліха-ж, гора адступіся ў гэтым Новым Годзе!
З Новым Годам працьвітай Ты, Беларусь сьвятая;
З Новым Годам нас спаткай ты, доля ўдалая...

Браніслава Свідэрская

Информация подготовлена по материалам, хранящимся в фондах отдела редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа НАН Беларуси, научным сотрудником отдела Инной Мурашовой. Использованы оригинальные иллюстрации из изданий того времени, а также фотографии, опубликованные в книгах: В. Целеш “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (Мінск, 2005), З. В. Шыбека “Мінскъ сто гадоў таму” (Мінск, 2007), “У пошуках страчанага: гісторыя Беларусі ў старых паштоўках [з калекцыі У. А. Ліхадзеева] (Мінск, 2007), У. Ліхадзееў, А. Карлюкевіч “Знічкі Айчыны” (Мінск, 2008).

TUT.BY – время не властно над истинными новостями…
 
Теги: Новости
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
О чём писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика