«Розніца календароў і абрадаў — не рознасць веры!». 21.by

«Розніца календароў і абрадаў — не рознасць веры!»

22.12.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтыя словы выказаў духоўны лідар беларускіх каталікоў архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч у час знаходжання ў Гомелі

Горад над Сожам стаў адным з першых месцаў, якія наведаў святар з пастырскім візітам пасля прызначэння яго Папам Рымскім на пасаду апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі, мітрапаліта Мінскага и Магілёўскага, дзе ён змяніў кардынала Казіміра Свёнтка, якi памёр у гэтым годзе. Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў iмшу ў гомельскім касцёле Ражджаства Божай Маці, нагадаўшы прысутным, што зараз час адвенту (посту), у час якога ідзе падрыхтоўка каталікоў да Ражджаства Хрыстова.

На сустрэчы ў гарвыканкаме Тадэвуша Кандрусевіча з кіраўніком гарадской выканаўчай улады Віктарам Піліпцом (у ёй удзельнічалі намеснік старшыні гарвыканкама Алена Клічкоўская і кіраўнік мясцовай парафіі ксёндз Славамір Ласкоўскі) фармат абмеркавання аказаўся значна шырэйшым за расказ аб дзейнасці прыхода. Віктар Піліпец станоўча ацаніў ініцыятывы рымска-каталіцкай абшчыны ў рэалізацыі шэрага дабрачынных сацыяльных праектаў у абласным цэнтры. Мясцовым прыходам сумесна з Домам міласэрнасці сёстраў ордэна Маці Тэрэзы аказваецца дапамога інвалідам, малазабяспечаным сем’ям гараджан, а таксама асобам без пэўнага месца жыхарства, штогод арганізоўваецца дабрачынны лагер для дзяцей з праблемных сем’яў, каля ста чалавек без акрэсленага сацыяльнага статусу забяспечваюцца тут гарачым харчаваннем. За сродкі вернікаў рэканструяваны пральня і аддзяленне для немаўлят, размешчаныя на тэрыторыі гомельскай жаночай калоніі.

Сёлета на ўскраіне Навабеліцкага раёна Гомеля пры непасрэдным удзеле Гомельскага рымска-каталіцкага прыхода і пад фінансавым «патранатам» дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас-Міласэрнасць» завяршылася будаўніцтва — вясной пачалi дзейнічаць хоспіс для дзяцей-сірот з асаблівасцямі разумовага і фізічнага развіцця (пяць дамоў), манастыр для сёстраў бенедыкцiнак-самарыцянак, якія ажыццяўляюць догляд за выхаванцамi (іх тут каля 60), а таксама гаспадарчы корпус.

У гутарцы з кіраўнікамі гарадской улады Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў аб планах епархіі пабудаваць другую чаргу хоспіса — дапоўніць дзеючы комплекс будынкамі рэабілітацыйнага цэнтра і невялікай школы. Агучана мітрапалітам і патрэба гомельскіх каталікоў: высокі госць папрасіў разгледзець пытанне аб магчымасці будаўніцтва ў Навабеліцы новага касцёла.

— Да патрэб вернікаў-каталікоў гарадскі мэр падышоў з разуменнем, пры гэтым патлумачыў, што ўзгадненне на будаўніцтва культавай установы знаходзіцца ў кампетэнцыі Прэзідэнта краіны, — падзяліўся думкамі з журналістамі духоўны лідар беларускіх каталікоў. — Як інжынер па адукацыі, я ведаю, што да пачатку будаўніцтва яшчэ трэба выканаць шмат абавязковых працэдур. Тым не менш пасля сустрэчы ў гарвыканкаме ў мяне з’явілася адчуванне, што праблема вырашыцца станоўча.

У ліку абмеркаваных на сустрэчы тэм — рэалізацыя перспектыўных праектаў Рымска-каталіцкай царквы па стварэнні ў абласным цэнтры новых устаноў сямейнага тыпу для хлопчыкаў і дзяўчынак, што засталіся без бацькоўскай апекі, малалетніх інвалідаў...

— Стратэгічная задача — цалкам адысці ад выхавання дзяцей у інтэрнатных установах — пастаўлена перад органамі ўлады кіраўніком дзяржавы. І мы спадзяёмся, што сваё плячо дзяржаўным органам у гэтай справе падставяць рэлігійныя структуры, — зазначыў Віктар Піліпец. — Тым больш што ў нашай краіне, дзе сярод прадстаўнікоў розных канфесій няма супрацьстаяння, дзе свабода веравызнання рэалізуецца не на словах, а на практыцы, у свецкай улады з рэлігійнымі арганіза-
цыямі шмат рэзерваў для цеснага канструктыўнага супрацоўніцтва ў імя росквіту нашай краіны — Беларусі.

На здымку: у час сустрэчы ў гарвыканкаме Тадэвуша Кандрусевіча з кіраўніком гарадской выканаўчай улады Віктарам Піліпцом.

Фота: Мiкалай ЖДАНОВIЧ

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч пабываў з вiзiтам у Гомелі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика