Браслаўскія краязнаўцы занепакоены тым, як добраўпарадкоўваюць замчышча. 21.by

Браслаўскія краязнаўцы занепакоены тым, як добраўпарадкоўваюць замчышча

09.01.2012 19:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Браслаўскія краязнаўцы занепакоены тым, як добраўпарадкоўваюць замчышча


Летась мясцовыя ўлады распачалі кампанію па добраўпарадкаванні замчышча VIII-XVI стагоддзяў у Браславе. Кіраўніцтва райвыканкама разлічвае прывабіць турыстаў у новазбудаваны комплекс на Замкавай гары.

Па неафіцыйнай інфармацыі, гэта ідэя ўзнікла ў старшыні райвыканкама Пятра Гішкялюка. Адначасова планы будаўніцтва на гістарычным помніку выклікалі непакой у гісторыкаў і абаронцаў спадчыны.

На сённяшні дзень пабудаваная толькі невялікая частка запланаванага комплекса. Аднак тое, што ўбачыў карэспандэнт “Вестак” на Замкавай гары, дазваляе меркаваць пра ўвесь праект. 

Калі падняцца на ўзвышаную пляцоўку замчышча, можна пабачыць паўтузіна новых альтанак і чатыры драўляныя домікі. Будыначкі абапіраюцца на пакладзеную на зямлю цэглу – такім чынам удалося абысці закон, які абмяжоўвае земляныя працы на археалагічных помніках.



Домікі стаяць замкнёныя. Адзін адчынены – і пакрысе ператвараецца ў сметнік.



Відавочна, што праектанты і блізка не спрабавалі аднавіць гістарычны выгляд пабудоў на замку. Пабудавалі тое, што прыйшло ў галаву. “Добраўпарадкаванне” праводзіцца без кансультацый з грамадскасцю і з ігнараваннем думкі гісторыкаў.

Не выключана, што і замкавыя сцены будуць адбудаваныя па эскізам, узятым з галавы. У такім выпадку турысты, якія будуць наведваць Замкавую гару, замест гістарычнага помніка будуць вымушаныя аглядаць нізкаякасную бутафорыю. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась мясцовыя ўлады распачалі кампанію па добраўпарадкаванні замчышча VIII-XVI стагоддзяў у Браславе. Кіраўніцтва райвыканкама разлічвае прывабіць турыстаў у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика