Канцэрт "Крамбамбулі" у Re:Public адменены. 21.by

Канцэрт "Крамбамбулі" у Re:Public адменены

11.01.2012 20:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канцэрт "Крамбамбулі" у Re:Public адменены


Прычыны адмены пакуль не вядомыя. Арганізатары думаюць, куды перанесці імпрэзу.

Канцэрт гурта "Крамбамбуля", які быў запланаваны на 11 лютага ў мінскім клубе Re:Public, адменены. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў клубе.

"Звыклая гісторыя", — каментуе адмену канцэрта Ганна Вольская. Прадзюсар "Крамбамбулі" адмаўляецца ад больш падрабязных каментароў, спасылаючыся на неабходнасць "добра асэнсаваць падзеі і скаардынаваць дзеянні" з іншымі прадстаўнікамі гурта.

"Канцэрт "Крамбамбулі" не адменены, а перанесены, — удакладняе дырэктар клуба Re:Public Андрэй Старцаў. — Прычыны не звязаныя з "Крамбамбуляй". Гэта нашы ўнутраныя пытанні з арганізатарамі імпрэзы".

Сапраўды, арганізатары думаюць над тым, на якую дату і куды перанесці імпрэзу.

Нагадаем, “Крамбамбуля” на чале з Лявонам Вольскім збіралася прэзентаваць сваю апошнюю праграму “Drabadzi-drabada”. Раней арганізатары сцвярджалі, што канцэрт "Крамбамбулі" у клубе Re:Public быў дазволены Мінгарвыканкамам.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычыны адмены пакуль не вядомыя. Арганізатары думаюць, куды перанесці імпрэзу. Канцэрт гурта "Крамбамбуля", які быў запланаваны на 11 лютага ў мінскім клубе Re:Public,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика