Народны творца — ад народных выбраннікаў. 21.by

Народны творца — ад народных выбраннікаў

13.01.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падпіску на 25-томнае выданне вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча атрымаюць неўзабаве 60 бібліятэк Гомельшчыны. Такі каштоўны падарунак у 2012 годзе, аб’яўленым у нашай краіне Годам кнігі, наважыліся зрабіць чытачам рэгіёна дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, што ўключыліся ў дабрачынную акцыю, ініцыіраванную кіраўніком названага органа ўлады Марынай Бондар.

Дарэчы, сама Марына Андрэеўна паказала ўжо ў гэтай справе добры прыклад, унесшы сродкі на падпіску для Добрушскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Ёй наследавалі некаторыя іншыя выбраннікі, пералічыўшы пачатковую плату — а гэта звыш 105 тысяч рублёў — за першы і апошні тамы выдання твораў класіка айчыннай літаратуры для аднаго з «кніжных храмаў» сваёй выбарчай акругі. Па меркаванні кіраўніка абласнога Савета дэпутатаў, улічваючы, што апошнюю кнігу са збору твораў Уладзіміра Караткевіча плануецца выдаць недзе ў 2020 годзе (пасля таго, як скончыцца тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў цяперашняга склікання), эстафету грамадска-карыснага пачыну перахопяць паслядоўнікі дзеючых народных выбраннікаў. У выніку ж у выйгрышы застануцца тысячы гарадскіх і сельскіх аматараў кнігі, якім адкрыецца больш шырокі доступ як да папулярных твораў Караткевіча накшталт аповесцяў «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», раманаў «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», іншых, так і раней менш вядомых шырокаму чытацкаму колу, але не менш цікавых твораў майстра слова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
60 бібліятэк Гомельшчыны падпiшуць на 25-томнiк Караткевiча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика