Рукапiсы не гараць
14.01.2012
—
Новости Культуры
|
Каталог «Аўтографы першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы» пашырыць доступ да вывучэння ўнікальных помнікаў беларускай нацыянальнай літаратуры У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейнага года Песняра, прысвечанага сёлетняму 130-годдзю з дня нараджэння класіка. Распачала шэраг запланаваных знакавых мерапрыемстваў прэзентацыя каталога «Аўтографы першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы». Калекцыя аўтографаў Песняра прадстаўляе сабой унікальны ўзор творчай лабараторыі вялікага паэта і адносіцца да разраду ўнікальных культурных каштоўнасцей. Сярод іх ёсць сапраўдныя рарытэты: рукапісны зборнік «Шляхамі жыцця», аўтографы паэм «Сон на кургане», «Бандароўна», камедыі «Паўлінка», ранніх вершаў паэта на беларускай і польскай мовах, асабістыя пісьмы і запісы. Як адзначаюць спецыялісты, ад натуральнага разбурэння пісьмовыя крыніцы іншы раз не выратоўвае нават спецыяльная атмасфера музейных сховішчаў. Галоўная небяспека для гэтых каштоўнейшых музейных прадметаў — час, які няўмольна разбурае паперу з напісанымі на ёй геніяльнымі радкамі. Захаваць іх з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій было асноўнай мэтай выдання каталога. Разам з тым рэалізацыя праекта дазволіла пашырыць доступ да вывучэння ўнікальных помнікаў беларускай нацыянальнай літаратуры і ўвесці ў навуковы зварот вялікую групу рэдкіх рукапісаў, стварыць цэльнае ўяўленне аб дакументальнай спадчыне народнага паэта, сфарміраваць адносіны да яе як да беларускай, еўрапейскай і сусветнай культуры. --------------------------------------- Дарэчы Сёлетняе 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы адзначаецца на дзяржаўным узроўні. Загадам Прэзідэнта зацверджаны план мерапрыемстваў, якія пройдуць у Беларусі і за яе межамі пры ўдзеле творчай і навуковай інтэлігенцыі, вядомых дзеячаў культуры і мастацтва. Сярод мерапрыемстваў — стварэнне тэматычных літаратурна-мастацкіх зборнікаў і дакументальных праграм, правядзенне рэспубліканскага свята паэзіі, выданне кніг, прысвечаных жыццю і творчасці паэта, правядзенне капітальнага рамонту ў будынку музея Янкі Купалы і стварэнне ў ім новай экспазіцыі. --------------------------------------- На здымку: дырэктар музея Алена МАЦЕВАСЯН з новым выданнем. Фота: Валерый ХАРЧАНКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У музеi Янкi Купалы прэзентаваны каталог аўтографаў паэта |
|