У ратушы адкрыта выстава "У пошуках Антлантыды. Смаляны". 21.by

У ратушы адкрыта выстава "У пошуках Антлантыды. Смаляны"

16.01.2012 14:10 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ратушы адкрыта выстава "У пошуках Антлантыды. Смаляны"


У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі 13 студзеня адкрылася выстава “У пошуках Атлантыды. Смаляны” па выніках аднайменнага мастацкага пленэра, які прайшоў у гэтым паэтычным мястэчку на Аршаншчыне ў ліпені мінулага года.



Тады ў Смаляны з’ехаліся 26 прафесійных і маладых мастакоў з розных гарадоў Беларусі – Віцебска, Мінска, Гомеля, Шаркаўшчыны, Наваполацка і Рагачова. Пленэр арганізавалі дзве палачанкі – паэтка і бард Лера Сом і мастачка Кацярына Мяснікова. Сваю Атлантыду беларускія мастакі шукалі ўжо ў сёмы раз: ідэя гэтага праекту – у захаванні і адраджэнні нашай гістарычнай спадчыны.

Першымі, хто ацаніў працы мастакоў, сталі жыхары Смалянаў. Канешне ж, гэтая знакамітая вёска невыпадкова стала месцам правядзення мастакоўскай імпрэзы. Бо тут захвалася мноства гістарычных помнікаў. Гэта і блакітная, дзвюхвежавая Спаса-Прэабражэнская царква – адзіная ў Беларусі, якая мае верхні храм з дрэва, а ніжні – з каменя. Гэта і маляўнічыя руіны – рэшткі замка “Белы Ковель”, дамініканскага кляштара з касцёлам Святой Марыі, Свята-Аляксееўскай царквы. У Смалянах таксама знаходзіцца магіла беларускага паэта, рэвалюцыянера і навукоўца Тамаша Зана.

Гэтаму дзеячу беларускай гісторыі прысвяціла сваю працу віцебская мастачка Святлана Баранкоўская. Спадарыня Святлана падзялілася з “ННВ” сваімі ўражаннямі ад пленэру: “Смаляны – гэта чароўнае месца, куды цягне і цягне. Там я рабіла эцюды, а таксама аглядала, начытвала, наўдыхала ўсё, што там было. А пасля, натхнёная гэтымі цудоўнымі мясцінамі, – ужо ў сваёй майстэрні – стварыла “Партрэт Тамаша Зана”.
Шкада, што мала хто на Беларусі зараз памятае, хто гэта такі. Калі я стала вывучаць матэрыялы пра яго і ўбачыла вось гэты профіль, то проста закахалася ў Тамаша Зана. Тым больш што зараз я раблю серыю, прысвечаную выбітным літаратарам Беларусі. І вельмі хочацца, каб яго імя, як і імёны Язэпа Драздовіча, Эміліі Плятэр, было паднята з небыцця, каб яно гучала на Беларусі не меней, чым у Польшчы”.



Увогуле выстава ўражвае колькасцю вельмі глыбокіх і ўдумлівых, прыгожа-лірычных прац. Нейкі мужчына ў гадах, перад тым як падняцца на вернісаж, аддаваў сваё паліто гардэробшчыцы і казаў: “Вырашыў прыйсці, паглядзець, што за выстава такая. Чуў, што ў ёй удзельнічаюць нейкія падазрона маладыя мастакі”. Ад сябе дадам: і падазрона таленавітыя.

Плануецца, што, акрамя віцяблян, выставу ўбачаць жыхары Оршы, Наваполацка, Мінска. Магчыма, трапіць яна ў Гомель і Бабруйск. 


 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі 13 студзеня адкрылася выстава “У пошуках Атлантыды. Смаляны” па выніках аднайменнага мастацкага пленэра, які прайшоў у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика