Таварыства аховы помнікаў: Зыбіцкая па-ранейшаму пад пагрозай
17.01.2012 14:10
—
Новости Культуры
|
Таварыства аховы помнікаў: Зыбіцкая па-ранейшаму пад пагрозай Ініціыятыву Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры па выратаванню мінскай вуліцы Зыбіцкай (былой Гандлёвай) падтрымалі гараджане — людзі звярнуліся да гарадскіх уладаў з лістамі, у якіх была просьба правесці грамадскае абмеркаванне яе рэканструкцыі. Адказ кіраўніцтва горада на звароты ў таварыстве называюць фармальным.
Як паведамілі Naviny.by у Таварыстве аховы помнікаў, усяго у Мінгарвыканкам наконт Зыбіцкай было напісана каля 20 лістоў ад розных людзей, вядома пра шэсць адказаў з адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. Па словах старшыні таварыства Антона Астаповіча, адказы "напісаныя пад капірку, толькі адрасаты розныя". Наконт іх зместу Астаповіч кажа: "Прабачце, такога непрыкрытага падману, маніпулявання фактамі, цынізму, непавагі да сваіх жа грамадзян я даўно не сустракаў". Такія адказы "дыскрэдытуюць дзяржаўную ўладу і дзяржаўную палітыку", можна весці гаворку пра "спробу падрыву дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а канкрэтна тых прававых і навукова-абгрунтаваных палажэнняў, якія закладзены ў шэраг дакументаў, што рэгламентуюць працы ў гістарычным цэнтры нашай сталіцы, у тым ліку і палажэнняў Дэтальнага плана — горадабудаўнічага дакумента". Астаповіч лічыць, што неабходна паўторна звяртацца да чыноўнікаў, каб прымусіць іх пачуць грамадскасць. Тэкст, які можа быць узорам для такога звароту, размешчаны на Што тычыцца галоўнага патрабавання — правядзення грамадскага абмеркавання — у лісце Адміністрацыі Цэнтральнага раёна згадваецца, што такое абмеркаванне ўжо адбылося ў 2005 годзе. На гэтай падставе і грунтуецца адмова ў правядзенні грамадскага абмеркавання праекта забудовы і добраўпарадкавання тэрыторыі па вуліцы Гандлёвай (правы бок) у межах вуліц Інтэрнацыянальнай і Максіма Багдановіча (аб’ект грамадска-бытавога прызначэння). Між тым Астаповіч падкрэслівае — такое грамадскае абмеркаванне сапраўды адбылося, яго вынікі не аспрэчваюцца: "Толькі хочам нагадаць, што гэта абмеркаванне Дэтальнага плана, самастойнай праектнай распрацоўкі, заказчыкам якой выступаў Мінгарвыканкам, выканаўцам КУП "Мінскграда". Распрацаваны Дэтальны план на аб’ект пад шыфрам 27/05 і, як горадабудаўнічы дакумент, утрымлівае рэгламенты правядзення прац, як на паасобных пляцоўках Гістарычнага цэнтра, так і на ўсёй яго тэрыторыі ў цэлым. Але ён не ўтрымлівае архітэктурна-планіровачных рашэнняў". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ініціыятыву Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры па выратаванню мінскай вуліцы Зыбіцкай (былой Гандлёвай) падтрымалі гараджане — людзі...
|
|