У Віцебску "жанілі Цярэшку"
21.01.2012 18:18
—
Новости Культуры
|
У Віцебску "жанілі Цярэшку" У культурна-гістарычным комплексе “Дзвіна” 20 студзеня моладзь зладзіла старажытны абрад “Жаніцьба Цярэшкі”. Вечарыну з абрадавымі стравамі і старажытнымі танцамі арганізавала Віцебская філія Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
Музыку для танцаў на скрыпцы і дудзе выконвалі музыкі, якія прыехалі для рэканструкцыі абраду з Лепеля. Менавіта на Лепельшчыне, у вёсцы Велеўшчына, да гэтага часу штогод жэняць Цярэшку – тут старажытны абрад не “паміраў” ніколі. Як вядома, галоўныя персанажы гэтага абраду – Дзед і Баба. На вечарыне гэтыя ролі выконвалі чальцы студэнцкага этнаграфічнага таварыства Дар’я Зуева з Мінску і Андрусь Качан з Віцебску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У культурна-гістарычным комплексе “Дзвіна” 20 студзеня моладзь зладзіла старажытны абрад “Жаніцьба Цярэшкі”. Вечарыну з абрадавымі стравамі і старажытнымі...
|
|