На Сенненшчыне рыхтуюцца адзначыць 100-годдзе Максіма Танка. 21.by

На Сенненшчыне рыхтуюцца адзначыць 100-годдзе Максіма Танка

23.01.2012 15:28 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Сенненшчыне рыхтуюцца адзначыць 100-годдзе Максіма Танка

Оршанский информационный сайт
Хоць біяграфія паэта і не была звязана з гэтым рэгіёнам, бібліятэкі Сенненскага раёна запланавалі шэраг цікавых імпрэзаў, прысвечаных юбілею Максіма Танка.

Сенненская ЦРБ і Багушэўская гарпасялковая бібліятэка рыхтуюць літаратурныя кампазіцыі "У спадчыну - добрае слова". На паэтычны калейдаскоп "Пра нашу Радзіму праўдзівая песня" запросіць сваіх чытачоў Обальская бібліятэка. Чытачы Пламенскай бібліятэкі збяруцца на літаратурную вечарыну "Паэзія, як хлеб надзённы". Літаратурную вандроўку “Талент і лёс” па творчасці М. Танка правядуць ва Ульянавіцкай бібліятэцы.

На працягу года ў бібліятэках раёна будуць працаваць і кніжныя выставы, прысвечаныя М. Танку.

Максім Танк (сапраўднае імя Яўген Іванавіч Скурко) — народны паэт Беларусі, пісьменьнік і перакладчык – нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Пiсаць вершы ён пачаў у другой палове 20-х гадоў мінулага стагоддзя, будучы гімназiстам, друкавацца – з 1932 года. Першы верш – "Заштрайкавалi гіганты-комiны" – пад псеўданiмам Максiм Танк быў апублiкаваны ў газеце-аднадзёнцы "Беларускае жыццё" (г. Львоў) 7 красавiка 1932 года.

У 1936 годзе выйшаў першы зборнiк вершаў М. Танка "На этапах". З 1948 па 1966 год М. Танк працуе галоўным рэдактарам часопiса "Полымя", з 1966 па 1990 год – першым сакратаром, старшынёй Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947-1971) i СССР (1969-1989), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР VI-VII склiканняў (1963-1971), з’яўляецца членам шматлiкiх грамадскiх арганiзацый.

М. Танк – Герой Сацыялістычнай Працы (1974), узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыйнай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР. Ганаровы грамадзянін Мінска (1987). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за зборнік паэзіі "Каб ведалі", Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959) за зборнік "След бліскавіцы", Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1966) за зборнік "Мой хлеб надзённы", званнем народнага паэта Беларусі (1968), Ленінскай прэміі (1978) за зборнік "Нарачанскія сосны" (Масква, 1977), Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1980) за кнігу "Прайсці праз вернасць". Атрымаў у Польшчы прэмію аўтарскага аб’яднання "ЗАІКС" (1971) за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі. Імем Максіма Танка названы Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт і вуліца ў Мінску. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хоць біяграфія паэта і не была звязана з гэтым рэгіёнам, бібліятэкі Сенненскага раёна запланавалі шэраг цікавых імпрэзаў, прысвечаных юбілею Максіма Танка. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика