Залатыя фалiянты. 21.by

Залатыя фалiянты

08.02.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Залатыя фалiянты.

Уручэнне ўзнагарод пераможцам нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”, які ў пяцьдзясят першы раз прайшоў у нашай краіне напярэдадні адкрыцця ХІХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, стала сапраўдным святам для кнігавыдаўцоў Беларусі. За сваю паўвекавую гісторыю конкурс павысіў мастацкую і паліграфічную культуру беларускай кнігі. Выданні-пераможцы, за працу над якімі ўручаны дыпломы Францыска Скарыны і памятныя знакі-сімвалы “Вялікі залаты фаліянт”, выклікаюць захапленне не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Сёлета іх спіс папоўніўся яшчэ на дваццаць шэсць кніг-шэдэўраў, убачыць якія можна на кніжнай выставе-кірмашы.

Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” было прызнана таксама лепшым у намінацыі “Эўрыка” за выданне кнігі Рамана Матульскага “Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси. Ч.I. — начало ХХ века”, у намінацыі “Залатыя скрыжалі” за выданне энцыклапедыі “Максім Багдановіч”. Што тычыцца выдання “Дмитрий Струков. Альбом рисунков. 1864—1867”, якое перамагло ў галоўнай намінацыі “Трыумф”, яно адзначана таксама за мастацкае афармленне. Дыпломы імя Францыска Скарыны і памятныя знакі-сімвалы “Вялікі залаты фаліянт” уручаны дырэктару выдавецтва Таццяне Бяловай і загадчыцы рэдакцыі мастацка-тэхнічнай падрыхтоўкі выданняў выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Алене Сітайла. За паліграфічнае выкананне кнігі “Дмитрий Струков. Альбом рисунков. 1864—1867” пачэсную ўзнагароду атрымала выдавецтва “Беларускі Дом друку”.“Факсімільнае выданне акварэльных замалёвак вядомага мастака і архітэктара Дзмітрыя Струкава адлюстроўвае каля двухсот драўляных і мураваных цэркваў, з якіх да нашых дзён захавалася толькі шэсць, — расказвае дырэктар выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Таццяна Бялова. — Каб паказаць сённяшняму пакаленню беларусаў, што сабой уяўляла наша краіна стагоддзі таму, добра было б, каб гэта кніга з’явілася ў кожнай школьнай бібліятэцы краіны”.Лепшым у намінацыі “АРТ-кніга” стаў фотаальбом “Минск. Города и люди. Фотографии Вадима Качана” выдавецтва “Артия-Групп”. У намінацыях “ЛІТ-фармат” і “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны” — перамог Беларускі фонд культуры за выданне камплекта кніг Максіма Багдановіча “Раманс. Пагоня. Слуцкія ткачыхі” і Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”. За выданне лепшага падручніка новага стагоддзя, якім быў прызнаны дапаможнік пропісаў І.Боблы і іншых “Буквар-2”, дыплом пераможцы атрымала выдавецтва “Вышэйшая школа”. У намінацыі “Фотапогляд” пераможцам стала інфармацыйнае агенцтва БелТА за выданне фотаальбома ў 2 тамах “Беларусь созидающая”. У намінацыі “Разам з кнігай мы расцём” перамагла рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Літаратура і мастацтва”, што выпусціла “Сказки тетушки Руфь” Наталлі Голубевай. У намінацыі “Духоўнасць” дыплом пераможцы быў прысуджаны Спаса-Еўфрасіньеўскаму жаночаму манастыру ў Полацку за выданне кнігі “Полоцкое радование”. А ў намінацыі “Садружнасць” лепшай была прызнана кніга “Закон Божий” выдавецтва Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата. Дыплом пераможцы ў намінацыі “Майстэрства” за вялікі асабісты ўклад у развіццё кніжнай культуры Беларусі пасмяротна прысуджаны мастаку-графіку Мікалаю Казлову. За прапаганду чытання дыплом атрымаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.Акрамя кніжных шэдэўраў, выдадзеных айчыннымі выдавецтвамі, наведвальнікам ХІХ Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая сёння адкрываецца ў Мінску, прапанавана пазнаёміцца з дасягненнямі ў кніжнай галіне Венесуэлы, Азербайджана, Арменіі, Германіі, Індыі, Ірана, Італіі, Ізраіля, Украіны, Францыі, Швецыі, Расіі, ЗША і іншых краін свету. Паспяшайцеся ў нацыянальны выставачны павільён “БелЭКСПА”, што на вул. Янкі Купалы, 27. Падрабязней з праграмай кніжнай выставы можна пазнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі www.mininform.gov.by.

 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гран-пры нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2012” атрымала выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” за выданне “Дмитрий Струков. Альбом...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика