Маладыя хрысціянскія дэмакраты партрабуюць перагляду вынікаў «Еўрафэста». 21.by

Маладыя хрысціянскія дэмакраты партрабуюць перагляду вынікаў «Еўрафэста»

16.02.2012 13:28 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Маладыя хрысціянскія дэмакраты (МХД) выступаюць супраць фальсіфікацыі галасоў на нацыянальным адборачным конкурсе «Еўрафэст». Аб гэтым гаворыцца ў заяве МХД.

«Мы, маладыя хрысціянскія дэмакраты, выступаем супраць фальсіфікацыі галасавання на «Еўрафэсце». Бо тое, што фальсіфікацыя адбылася — відавочна. Кім Ланская была прызначана і па якіх якасцях — невядома. Але ж па усіх сацыяльных апытаннях яна стаіць на апошніх месцах, а дзесьці галасы за яе не прывышаюць і 3 %.

«Еўрабачанне» — гэта конкурс, важны для прэстыжу любой краіны. А Беларусь ізноў будзе выступаць на нізкаякасным узроўні.

Дадзены выпадак паказвае, што рэжым ганьбіць не толькі, палітычную, эканамічную, грамадзянскую сістэмы Беларусь, але і культуру Беларусі перад усім светам, абражаючы тым самым увесь народ!

Мы патрабуем перагляду галасоў!»



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладыя хрысціянскія дэмакраты (МХД) выступаюць супраць фальсіфікацыі галасоў на нацыянальным адборачным конкурсе «Еўрафэст».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика