Класіка беларускай літаратуры ўпрыгожыла брэсцкія аўтобусы
20.02.2012 16:18
—
Новости Культуры
|
Класіка беларускай літаратуры ўпрыгожыла брэсцкія аўтобусы Цяпер у грамадскім транспарце апроч рэкламы пасажыры могуць пачытаць і ўрыўкі з твораў Купалы, Гарэцкага, Караткевіча і Быкава.
Акцыя адбылася ў межах кампаніі "Наша мова". Яе праводзіць грамадскае аб'яднанне "Дзедзіч". Па словах ініцыятараў, людзі ўсё менш і менш цікавяцца айчыннай літаратурай. Мэта акцыі — папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў. Кіраўніцтва аўтобуснага парка гэтую ідэю ўспрыняло пазітыўна і адрэагавала вельмі аператыўна. Пасля нядоўгіх перамоваў урыўкі з'явіліся на пяці маршрутах аўтобусаў Брэста. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер у грамадскім транспарце апроч рэкламы пасажыры могуць пачытаць і ўрыўкі з твораў Купалы, Гарэцкага, Караткевіча і Быкава. Акцыя адбылася ў межах кампаніі... |
|