У Мінску з’явіцца помнік самаму вядомаму твору старажытнарускай літаратуры. 21.by

У Мінску з’явіцца помнік самаму вядомаму твору старажытнарускай літаратуры

21.02.2012 11:10 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску з’явіцца помнік самаму вядомаму твору старажытнарускай літаратуры


Конкурс на стварэнне скульптурнай кампазіцыі “Слова пра паход Ігаравы” абвясціла ўпраўленне культуры Мінскага гарвыканкама.

Плануецца, што манумент размесціцца ў раёне Мінскага замчышча (ля станцыі мятро “Няміга”) і па сваім змесце і вобразным рашэнні будзе прысвечаны вядомаму помніку славянскай культуры XII стагоддзя “Слова пра паход Ігаравы”. Камусьці гэта можа падацца дзіўным. Але з’яўленне скульптурнай кампазіцыі ў цэнтры беларускай сталіцы лёгка растлумачыць. У творы мы чытаем пра бітву на Нямізе 1067 года, з якой звязана першае згадванне Мінска: “На Нямізе снапы сцелюць галовамі, жалезнымі малоцяць цапамі, жыццё кладуць на таку злюцела, веюць душу ад цела”.

Конкурс на стварэнне скульптурнай кампазіцыі адбудзецца ў сакавіку—чэрвені гэтага года. Работы будуць ацэньвацца кампетэнтным журы на чале з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Ігарам Карпенкам.

З умовамі конкурсу, складам журы і ўзорам заяўкі можна азнаёміцца на галоўнай старонцы афіцыйнага партала Мінгарвыканкама. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Конкурс на стварэнне скульптурнай кампазіцыі “Слова пра паход Ігаравы” абвясціла ўпраўленне культуры Мінскага гарвыканкама. Плануецца, што манумент...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика