Нацыянальная бібліятэка прэзентуе фотавыставу “Скарбы Нясвіжа”
06.03.2012 16:40
—
Новости Культуры
|
Нацыянальная бібліятэка прэзентуе фотавыставу “Скарбы Нясвіжа” 6 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі Віктара Данілава “Скарбы Нясвіжа” ў падтрымку рэспубліканскай акцыі “Нясвіж – культурная сталіца Беларусі 2012 года”.
Віктар Мікалаевіч Данілаў, мастак-педагог, член ГА “Міжнародная гільдыя жывапісцаў”, працуе ў жывапісе, графіцы, а таксама ў фотамастацтве. Шмат увагі ў сваёй творчасці ён аддае адлюстраванню гістарычных месцаў і помнікаў Беларусі: Міра, Заслаўя, Полацка і інш. Адзін з яго фоталетапісаў прысвечаны Нясвіжу, рэзідэнцыі знакамітых беларускіх князёў Радзівілаў. У 2010 годзе стартавала рэспубліканская акцыя “Культурная сталіца Беларусі”. Яе мэта – зрабіць лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры больш даступнымі для жыхароў усіх куткоў Беларусі, садзейнічаць актывізацыі дзейнасці рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых органаў улады, прыцягненню айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны рэспублікі. У 2012 годзе культурнай сталіцай Беларусі выбраны Нясвіж. У экспазіцыю фотавыставы “Скарбы Нясвіжа” ўвайшло каля 60 работ Віктара Данілава, прысвечаных палацава-паркаваму комплексу, касцёлу Божага Цела, а таксама помнікам гістарычным, культурным і рэлігійным дзеячам, сучасным падзеям і святам Нясвіжа. Частку работ з выставы вы маеце магчымасць убачыць ужо зараз. ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Выстава будзе працаваць да 27 сакавіка па адрасе праспект Незалежнасці, 116, 22-гі паверх. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі Віктара Данілава “Скарбы Нясвіжа” ў... |
|