У Маладзечне з’явіцца скульптура Янкі Купалы. 21.by

У Маладзечне з’явіцца скульптура Янкі Купалы

26.03.2012 21:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да 130-годдзя нараджэння Янкі Купалы, якое адзначаецца сёлета 7-га ліпеня, у Маладзечне будзе ўстаноўленая скульптура Янкі Купалы, паведамляе “Рэгіянальная газета”.

У Маладзечне з’явіцца скульптура Янкі Купалы

З такой прапановай аддзела сёння пагадзіўся гарвыканкам на сваім пасяджэнні, расказаў начальнікуаддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч

Аўтар работы – скульптар Валяр’ян Янушкевіч.

Раней гэта скульптура планавалася да ўсталявання ў праграме “Дажынак-2011”, аднак з-за недастатковасці фінансавання праект вырашана было рэалізаваць у юбілейны купалаўскі год.

Скульптура можа заняць сваё месца побач са школай №1, якая носіць імя Янкі Купалы. Гарадскія ўлады разлічваюць на ўдзел у фінансаванні праекта мясцовага бізнэсу.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Да 130-годдзя нараджэння Янкі Купалы, якое адзначаецца сёлета 7-га ліпеня, у Маладзечне будзе ўстаноўленая скульптура Янкі Купалы, паведамляе “Рэгіянальная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика