Латушка ў Маскве сустрэнецца са Швыдкім. 21.by

Латушка ў Маскве сустрэнецца са Швыдкім

12.04.2012 11:02 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Латушка ў Маскве сустрэнецца са Швыдкім


Павел Латушка. Фота: Я.Ерчак, TUT.BY
Павел Латушка. Фота: Я.Ерчак, TUT.BY
12 і 13 красавіка міністр культуры Беларусі Павел Латушка наведае з працоўным візітам Маскву. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У якасці паўнамоцнага прадстаўніка Урада Рэспублікі Беларусь у праўленні Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД (далей – МФГС) міністр культуры Беларусі прыме ўдзел у сумесным пасяджэнні Савета па гуманітарнаму супрацоўніцтву дзяржаў – удзельніц СНД і праўлення МФГС. Падчас сумеснага пасяджэння будуць абмеркаваны пытанні вынікаў дзейнасці МФГС у 2011 годзе і праектнай дзейнасці ў 2012 годзе, падрыхтоўкі канцэпцыі Стратэгіі дзейнасці МФГС і штогадовага даклада аб прыярытэтных напрамках гуманітарнага супрацоўніцтва краін СНД.
 
Адбудзецца сустрэча і перамовы са сустаршынёй праўлення Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД, спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па міжнароднаму культурнаму супрацоўніцтву Міхаілам Швыдкім.
Міністр культуры Беларусі прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння міждзяржаўных прэмій “Зоркі Садружнасці”. Лаўрэатам прэміі за 2011 год стаў мастацкі кіраўнік ансамбля “Сябры” Анатоль Ярмоленка. Ён адзначаны прэстыжнай узнагародай за дасягненні ў сферы культуры і мастацтва. Лаўрэатам прэміі за 2010 год быў народны артыст CCCР і Беларусі Ігар Лучанок.
 
Пры фінансавай падтрымцы МФГС у 2011 годзе рэалізаваны пілотны праект першай культурнай сталіцы СНД, якой стаў горад Гомель. Таксама пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у Беларусі адбыліся выступленні Маладзёжнага сімфанічнага аркестра СНД пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Уладзіміра Співакова, Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, Маладзёжная праграма ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў” і іншыя мерапрыемствы.
 
У 2012 годзе з боку МФГС плануецца падтрымка наступных праектаў: тэатральная праграма ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, міжнародны бібліятэчны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, праект “Сацыяльная рэабілітацыя асоб з абмежаванымі магчымасцямі” і інш.
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 і 13 красавіка міністр культуры Беларусі Павел Латушка наведае з працоўным візітам Маскву.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика