Пачалася рэканструкцыя палаца Тызенгаўза. 21.by

Пачалася рэканструкцыя палаца Тызенгаўза

16.04.2012 18:10 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пачалася рэканструкцыя палаца Тызенгаўза


Як мы ўжо пісалі, нядаўна разам з калегамі з літоўскага Рокішкіса пастаўчане выйгралі тэндэр на адпаведны грант Еўрасаюза. Наш бок атрымаў 250 тыс. еўра. Як паведаміў старшыня Пастаўскага райвыканкама Віктар Гутараў, да гэтай сумы з раённага бюджэту будзе дададзена ў эквіваленце 25 тыс. еўра.

На першым этапе работы вядуцца ў сутарэннях помніка архітэктуры XVIII стагоддзя, якія ўяўляюць сабой разгалінаваную сетку найцікавейшых хадоў і пераходаў. Зараз тут ужо некалькі гадоў дзейнічае папулярная ў гасцей і гараджан кавярня. У планах, як было і ў часы Антонія Тызенгаўза, аднавіць тут арніталагічны музей.

Спачатку на аб’екце працавалі спецыялісты-электрыкі. Днямі тут з’явіліся і будаўнікі з вядучай у гэтай галіне арганізацыі раёна "Рассвет Поставский".

Кіраўнік рэгіёна адзначыў, што ў перспектыве будзе і наступны этап. Прадугледжаны праект, згодна з якім з палаца канчаткова пераедзе яго цяперашні гаспадар – цэнтральная раённая бальніца. У выніку комплекс цалкам будзе вызвалены для музея, гасцініцы і г.д. Канечне, наперадзе чакае вялікая праца. Але тут спадзяюцца, што пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі палацава-паркавы комплекс у Паставах у хуткім часе стане яшчэ больш прыцягальным для турыстаў. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У планах, як было і ў часы Антонія Тызенгаўза, аднавіць тут арніталагічны музей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика