Дашчэнту згарэла сядзіба О'Руркаў у Навагрудскім раёне
10.05.2012 16:20
—
Новости Культуры
|
Дашчэнту згарэла сядзіба О’Руркаў у Навагрудскім раёне Але нашчадак усё адно не адмаўляецца яе купляць.
8 мая, прыблізна, а 6-й раніцы, у былой сядзібе О’Руркаў, што ва Уселюбе Навагрудскага раёна, пачаўся пажар.
"Калі мы прыехалі, а 10-й раніцы, сядзіба яшчэ дагарала, - расказвае дырэктар краязнаўчага музея Тамара Вяршыцкая. - Мы прыехалі туды разам з нашчадкам О’Руркаў, Алегам О’Руркам, які якраз хацеў вярнуць сабе сядзібу". Самая верагодная версія здарэння - у былой сядзібе ночылі бамжы, якіх напярэдадні бачылі ў вёсцы. "У выніку ад сядзібы не засталося нічога. - кажа спадарыня Вяршыцкая. - Ёсць адна сцяна, але з ёй ужо нічога не зробіш. Да драўлянай сядзібы была прыбудавана цагляная частка, сучасная, але і ў яе згарэў дах". Сядзіба была выстаўленая на аўкцыён, але некалькі гадоў ніхто яе не купляў. Першапачатковы кошт сядзібы складаў $10 тысяч. Бізнэсовец Алег О’Рурк жыве ў Маскве. Ён лічыць сядзібу ва Уселюбе уласнасцю сваёй сям’і, незаконна адабранай бальшавікамі ў 1939. Таму плаціць нават дзесяць тысяч даляраў за яе нашчадак не збіраўся. "Лепей укласці іх у рэстаўрацыю", - казаў ён. Ведучы перамовы з мясцовай уладай, О’Рурк затрымаўся ў Навагрудскім раёне на дзень пазней, чым меркаваў. У той апошні дзень перабывання, па фатальным збегу абставін, сядзіба і згарэла. "Цяпер прададуць сядзібу за адну базавую" - пракаментаваў здарэнне О’Рурк. Ад сваіх намераў вярнуць сядзібу Алег О’Рурк не адмаўляецца і цяпер - ён хоча цалкам адрэстаўраваць яе, вярнуць першапачатковы выгляд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але нашчадак усё адно не адмаўляецца яе купляць. |
|