У Віцебску прайшоў шляхецкі баль. 21.by

У Віцебску прайшоў шляхецкі баль

16.05.2012 12:38 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску прайшоў шляхецкі баль


13 траўня ў паркетнай зале Віцебскай абласной філармоніі адбыўся “Шляхецкі баль”, які быў прысвечаны 200-годдзю вайны 1812 года.

Кожны з некалькіх дзясяткаў маладых людзей, якія сабраліся на баль, мог знайсці для сябе нешта цікавае. Арганізатары прапаноўвалі разнастайныя танцы 19 стагоддзя: велічны вальс “Імперыял”, рамантычны французскі фігурны вальс, какетлівы кантраданс “Падмані даму”, бурлівы “Тампет” і іншыя, а адкрылася імпрэза ўрачыстым паланэзам.







У перапынках паміж танцамі гучалі старажытныя рамансы на словы аўтараў 19 стагоддзя і інструментальная музыка. Увазе слухачоў былі прадстаўлены наступныя музычныя кампазіцыі: раманс “Толькі вамі летуценю” (музыка і словы М. Кл. Агінскага, выканаўца Аксана Новікава, канц. Таццяна Шахрай), раманс “Жаданне” (музыка Ф. Шапена, словы С. Вітвіцкага, выканаўца Алена Гракава, канц. Таццяна Шахрай), польская народная песня ў апрацоўцы А.Сыгетынскага “Зязюля” (выканаўца Алена Гракава) і “Апошняя мазурка” з цыкла “Восем песень” у апрацоўцы Ф.Пуленка (выканаўца Алена Гракава, канц. Таццяна Шахрай). Музычныя творы выконваў струнны квартэт суполкі “Класіка. Музычны дом”. 





Акрамя гэтага наведнікаў баля чакалі салоны - гульнявы, літаратурна-мастацкі і чайны, дзе можна было пабавіць час за картачнымі гульнямі, пагартаць раздрукоўкі газет часоў Напалеона, а таксама пакінуць малюнак або верш у альбоме. Такім чынам арганізатары “Шляхецкага балю” імкнуліся перадаць атмасферу 19 стагоддзя, а менавіта - 1812 года.







Мерапрыемства было арганізавана клубам культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”, культурна-гістарычным комплексам “Залатое кола Віцебска “Дзвіна” і моладзевым грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка”. 



































 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізатары прапаноўвалі разнастайныя танцы 19 стагоддзя: велічны вальс "Імперыял", рамантычны французскі фігурны вальс, какетлівы кантраданс "Падмані даму"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика