Статут вернецца ў Беларусь? Людзі сабралі 22 мільёны за 3 дні
22.05.2012 07:56
—
Новости Культуры
|
Статут вернецца ў Беларусь? Людзі сабралі 22 мільёны за 3 дні
Некалькі дзён спатрэбілася беларусам, каб сабраць першыя сродкі на нацыянальную рэліквію. Цяпер ёсць надзея, што Статут, выстаўлены на электронны аўкцыён у Маскве, вернецца на бацькаўшчыну. Гэта будзе першы арыгінал Статута на старабеларускай мове ў зборах нашай краіны.
![]() "За тры дні, сераду, чацвер і пятніцу, на рахунак надышло каля 22 мільёнаў рублёў, — расказвае дырэктар магілёўскага гістарычнага музея Аляксей Бацюкоў. — Галоўнае, знайшоўся прыватны спонсар, які прапанаваў падарыць суму, неабходную для выплаты заставы (10% ад агульнага кошту). Сваю дапамогу нам прапаноўваў і Нацбанк, з ім вядуцца размовы". Тым не менш, канчатковай сумы пакуль не назбіралася, таму Аляксей Бацюкоў заклікае ўсіх людзей працягваць пералічваць грошы. Самы шчодры дабрадзей папрасіў, каб ягонае імя не разгалошвалі, удакладніў дырэктар. ў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для выкупу Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года. Статут быў выстаўлены на продаж на электронным аўкцыёне ўладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Дадзены асобнік ацэнены на $45 тыс. Пры гэтым частку грошай (10%), паводле папярэдняй дамоўленасці з прадаўцом, неабходна сабраць цягам двух тыдняў у якасці заставы. Рэшту сумы трэба будзе пералічыць цягам трох месяцаў. Ва ўсім свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута, з іх 29 адносяцца да выдання 1594–1595 гадоў. Знаходжанне гэтых асобнікаў: Вялікабрытанія (1), Літва (6), Польшча (6), Расія (11), Украіна (5), а ў Беларусі няма ніводнага. Як прыватнымі асобамі, так і дзяржаўнымі інстытутамі краіны ўжо рабіліся спробы выкупіць асобнікі Статута, аднак беспаспяхова. . Статут ВКЛ — найвышэйшае дасягненне старабеларускай прававой думкі, аснова ўсёй юрыдычнай сістэмы ВКЛ. Па сутнасці, гэта была сярэднявечная Канстытуцыя, якая дзейнічала на ўсіх землях сучаснай Беларусі і была адной з самых прагрэсіўных у Еўропе. Статут паўплываў на станаўленне нацыянальнай прававой думкі, а таксама на юрыдычныя традыцыі суседніх краін — Расіі, Польшчы, Эстоніі, Латвіі і інш. Магчыма, менавіта дзякуючы яму беларусы адрозніваюцца вялікай павагай да права. Статут 1588 года распрацаваны падканцлерам ВКЛ і старастам магілёўскім Львом Сапегам і быў выдадзены за яго асабістыя сродкі ў друкарні, заснаванай у Вільні Пятром Мсціслаўцам на грошы магілёўскіх купцоў Мамонічаў. У цяперашні час вядома пра тры выданні Статута — 1588, 1592–1593 і 1594—1595 гг. Дарэчы, рэальны шанец на поспех у дабрачыннай акцыі ёсць. Бо магілёўцы ўжо дапамаглі летась папоўніць фонды музея гісторыі Магілёва рарытэтам — фаліянтам "Часоўніка", датаваным 1773 годам. * * * Пералічыць грошы на гэтую добрую справу можна на рахунак музея УК "Музей гісторыі Магілёва" 212030 Магілёў, вул.Ленінская, 1А рахунак: УНП 790203960 Філія 700 МАУ ААТ "АСБ Беларусбанк" МФО 153801536 р/р 3642014673147 Магілёў, вул. Першамайская, 71 Мэта плацяжа: На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі Статута ВКЛ) ! Бухгалтэрыя музея просіць дакладна і цалкам пазначаць мэту плацяжа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі дзён спатрэбілася беларусам, каб сабраць першыя сродкі на нацыянальную рэліквію. |
|