У якіх валанцёрскіх летніках можна папрацаваць сёлета
21.06.2012 15:34
—
Новости Культуры
|
У якіх валанцёрскіх летніках можна папрацаваць сёлета
![]() "Беларускі камітэт ICOMOS" прапануе вашай ўвазе спіс валанцёрскіх летнікаў для аматараў гістарычнай спадчыны на лета 2012. Тут прадстаўлены далёка не ўсе ініцыятывы, але выбар ўсё адно дастаткова вялікі, каб вырашыцца і з’ездзіць куды-небудзь: ратаваць замак, прыбіраць гістарычныя могілкі, шукаць новыя археалагічныя аб’екты, ці даследаваць ужо выяўленыя. Ёсць нават прапановы для тых, хто вымушаны заставацца летам у горадзе. У любым выпадку вы маеце шанец атрымаць добрыя ўражанні, пазнаёміцца з цікавымі мясцінамі і людзьмі, а галоўнае, зрабіць карысную справу. “Любча над Нёманам 2012” Месца правядзення: в. Любча, Навагрудскі раён. Даты: безтэрміновы, на працягу ўсяго лета (тэлефануйце, папярэджвайце і проста на выходныя, або па працоўных днях, акрамя тэрміну 3-24 ліпеня) Тып работ: Будаванне купала, кладка сцяны, падрыхтоўка цэглы, догляд за паркам, і шмат іншай працы!. Умовы: Памяшканні, ложкі, коўдры, і кухня з усімі ўмовамі для добрага харчавання. Арганізатар: МГА “Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў”. Кантакты: +375 29 838 76 51 Дыяна , Археалагічныя раскопкі ў Каменюках Месца правядзення: вв. Белая і Камянюкі, Камянецкі раён. Даты: 1-30.08 2012 г. Тып работ: археалагічныя раскопкі (магчыма разведкі) помнікаў каменнага і бронзавага вякоў. Умовы: пражыванне ў памяшканнях. Арганізатар: археолаг Ткачоў Алег Кантакты: +375 29 143-67-90 “Гальшаны – 2012” Месца правядзення: в. Гальшаны, Ашмянскага раёна. Даты: 30.07–12.08.2011 Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол замка, прыборка старадаўніх могілак. Арганізатар: ГА “Беларускі камітэт ICOMOS”, МГА “Гісторыка”, Кантакты: +375 29 896 97 85 (Валянціна), +375 29 746 11 85 (Наста), +375 29 557 11 24 (Цімох), “Крэўская вунія – 2012” Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі раён. Даты: 1.08–18.08.2011. Тып работ: Археалагічныя раскопы - Прыборка тэрыторыі старых могілак - Збор вуснае гісторыі - Падрыхтоўка тэрыторыі замка да фэстывалю - Фота- і мастацкія пленэры - Дасьледаваньне старажытнай забудовы (габрэйскі цэнтар, ДАКі, вясковая забудова) і вызначэньне шляхоў яе далейшага захаваньня. Умовы пражывання: намёты, памяшканне. Умовы ўдзелу: Для ўдзелу ў летніку неабходна запоўніць анкету і адправіць на адрас Арганізатар: ДФ “Крэўскі замак” Кантакты: kreuskizamak @ gmail.com, “Замкі Беларусі – 2012” Залессе Месца правядзення: в. Залессе, Смаргонскі раён. Даты: 11.07-25.07.2012 Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторіі сядзібы ХІХ ст. М. К. Агінскага. Умовы пражывання: пражыванне ў памяшканнях. Умовы ўдзелу: абавязковы ўнёсак 200 000, падача заяўкі. Арганізатар: “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”. Кантакты: +375 29 681 86 09, “Замкі Беларусі – 2012” Ружаны Месца правядзення: м. Ружаны, Пружанскі раён. Даты: 16.07-28.07.2012 Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторіі замка. Умовы пражывання: пражыванне ў памяшканнях. Умовы удзелу: абавязковы ўнёсак 150000, падача заяўкі. Арганізатар: “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” Кантакты: +37529 779 28 83, Археалагічныя раскопкі ля Бялынічаў Месца правядзення: м. Бялынічы, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць. Даты: 01.07-18.07.2012 Тып работ: археалагічныя раскопкі на помніку эпохі мезаліта (8-5 ст. да н. э.). Арганізатар: археолаг Вашанаў Аляксандр Мікалаевіч Кантакты: +375 29 276 94 23 Археалагічныя раскопкі ў Мядзельскім раёне Месца правядзення: в. Мілты, Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Даты: 01.08-21.08.2012 Тып работ: курганнага могільніка Х–ХІ стст. Арганізатар: Плавінскі Мікалай Аляксандравіч (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь) Кантакты: +375 29 679 36 67 Усялюб 2012 Месца правядзення: в. Усялюб, Навагрудскі раён. Даты: 16.07-29.07.2012 Тып работ: аднаўленне капліцы Оруркаў і інфентарызацыя гістарычных могілак. Арганізатар: МГА “Гісторыка” Кантакты: +375 29 504 31 14 (Таша), Крэва Турстычны Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі раён. Даты: 20.08-26.08.2012 Тып работ: распрацоўка турыстычных (роварных) маршрутаў рэгіёна. Арганізатар: МГА “Гісторыка” Кантакты: +375 29 504 31 14 (Таша), Археалагічныя раскопкі на гарадзішчы днепра-дзвінскай культуры Месца правядзення: в. Бірулі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Даты: 6–26.07 2012 г Тып работ: Комплексная археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па раскопках археалагічнага комплекса: гарадзішча днепра-дзвінскай культуры, курганны могільнік, селішча ¾ І тыс. н.э. Умовы пражывання: намётавы лагер у сасновым бару, возера Медзазол у 3 км ад лагера, ежу гатуем на вогнішчы, крама ў 5 км у в. Несцяроўшчына. Арганізатары і кантакты: Андрэй Вячаслававіч Вайцяховіч, маб.т. +375 29 578 23 75, Зоя Анатольеўна Харытановіч, маб.т. +375 29 670 63 80, Архіўныя працы ГА “Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” шукае валанцёраў для пошуку дакументаў у мінскіх архівах з мэтай распрацоўкі навукова-метадычных прапаноў па архітэктурных помніках Беларусі. Тэл. + 375 29 111 73 32, e-mail: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбар дастаткова вялікі, каб вырашыцца і з'ездзіць куды-небудзь: ратаваць замак, прыбіраць гістарычныя могілкі, шукаць новыя археалагічныя аб'екты, ці даследаваць... |
|