Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета − 2012”. 21.by

Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета − 2012”

29.07.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета − 2012” адбудзецца 29 ліпеня 2012 года ў філіяле музея “Фальварак Ракуцёўшчына” (Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, в.Ракуцёўшчына).

Ужо больш, чым сто гадоў таму, а менавіта ўлетку 1911 года, у фальварку дробнага шляхціча Вацлава Лычкоўскага  адпачываў Максім Багдановіч, чыё жыццё і творчасць даўно сталі ўзорам служэння Бацькаўшчыне і прыкладам для пераймання.

Патрапіць на адпачынак у гэтыя мясціны паэт здолеў дзякуючы запрашэнню завочных сяброў − братоў Антона і Івана Луцкевічаў, якім гаспадар фальварка даводзіўся родным дзядзькам. Таму менавіта тут, на ракуцёўскай зямлі, ужо не першы год музей Максіма Багдановіча збірае на Свята паэзіі і песні прыхільнікаў творчасці паэта, якія праз гады-дзесяцігоддзі сталі шчырымі і адданымі сябрамі музея.

На Беларусі, нібы з жывой крыніцы, чэрпаў Максім Багдановіч паэтычнае натхненне: творчы здабытак гэтых месяцаў − нізкі вершаў “Старая Беларусь” і “Места”, паэмы “У вёсцы” і “Вераніка”, шэраг іншых вершаў, накіды і замалёўкі для будучых шэдеўраў беларускай літаратуры. Але важнейшым для Максіма была радасць ад судакранання з традыцыяй, мовай, людзьмі, прыродай.

Падчас Свята прадастаўляецца магчымасць знаёмства з экспазіцыяй філіяла “Фальварак Ракуцёўшчына”, старажытным лялечным тэатрам батлейка, мастацка-дакументальнай выстаўкай “Геній зямлі беларускай”.

Мерапрыемства ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета − 2012” адбудзецца 29 ліпеня 2012 года ў філіяле музея “Фальварак Ракуцёўшчына” (Мінская вобл., Маладзечанскі р-н,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика