«Лепш жартаваць, чым гараваць»
31.07.2012
—
Новости Культуры
|
ПАЧАЛОСЯ свята напрыканцы працоўнага тыдня ў аграгарадку Малыя Аўцюкi з адкрыцця сядзiбы-музея народнага гумару. Удзел у мерапрыемстве прыняў мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь Павел ЛАТУШКА. Павіншаваўшы аўцюкоўцаў са святам, ён сказаў:
У памяць аб сустрэчы ганаровым гасцям вясёлыя аўцюкоўцы падарылi шорты з народным беларускiм арнаментам. Адбылося таксама адкрыццё першай i адзiнай у свеце «Алеi зорных ног», дзе свой след ля парога сядзiбы назаўседы пакінуў iнiцыятар фестывалю, пiсьменнiк, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi Уладзiмiр Лiпскi. Акрамя таго, былі ўручаны спецыяльныя ордэны самым знакамiтым аўцюкоўцам i тым, хто iх праслаўляе. Госцi прайшлiся па вёсках, вызначылі лепшы падворак, найбольш гаспадарлівыя сем’і, самую адмысловую кухарку, хаця гэта было зусiм няпроста. На другі дзень свята перамясцілася ў раённы цэнтр Калінкавічы. На гарадской плошчы прайшлi конкурсныя выступленні ўсіх каманд і гасцей-гумарыстаў з розных куткоў Беларусi і Украіны. Тутэйшым вясёлым аўцюкоўцам давялося ўсур’ёз пацягацца з гумарыстамі з вёсак Спорава Бярозаўскага, Дубіна Валожынскага, Баянічы Любанскага раёнаў.
Нягледзячы на спякоту, фестываль сабраў больш за сямсот удзельнiкаў. Два днi на калiнкавiцкай зямлі гучалi анекдоты , жарты, прыпеўкі, мініяцюры, забаўкі, прыколкі Советую почитать отличные смешные анекдоты на развлекательном блоге babyspok.ru!. Акрамя конкурснай i канцэртных праграм, на кірмашы можна было набыць смешныя сувеніры, агледзець выстаўкі печаных скульптур па матывах народных баек, вырабаў народных рамёстваў, а таксама зазірнуць у гумарыстычнае фотаатэлье, наведаць аўцюкоўскі тыр, пабываць на футбольным матчы паміж Каласкамі і Калінкамі з Малых і Вялікіх Аўцюкоў. Закончыўся фестываль гала-канцэртам i дыскатэкай, пасля чаго неба над Калiнкавiчамi ўпрыгожыў святочны салют. Мяркую, што тым, хто наведаў у мiнулыя выхадныя фестываль гумару, гэта свята запомнiцца надоўга. У аўцюкоўцаў можна павучыцца, як працаваць i з аптымiзмам глядзець у заўтрашнi дзень. Наталля ВАКУЛIЧ, «БН» Фота Сяргея ХАЛАДЗІЛІНА, БЕЛТА
|
|