Збіраюць спадчыну Васіля Быкава…
31.07.2012
—
Новости Культуры
|
ПРАЕКТ рыхтуецца па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка. Музей плануецца зрабіць на базе дачы Васіля Уладзіміравіча Быкава, у пасёлку Ждановічы Мінскага раёна. Аб гэтым карэспандэнту «БН» паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Юлія ВІСКУБ.
— На мінулым тыдні прынята пастанова ўрада, згодна з якой дача Быкава была бязвыплатна перададзена Ірынай Міхайлаўнай Быкавай ва ўласнасць дзяржавы, — сказала прэс-сакратар. — Гэта адбылося 27 ліпеня — дзень стане адпраўной кропкай ў справе захавання памяці пісьменніка і яго творчай спадчыны. Музей Быкава ствараецца як філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. За два гады на дачы Васіля Быкава будзе праведзены капітальны рамонт пад музейную ўстанову, а таксама добраўпарадкавана тэрыторыя вакол будынка. Па даручэнні Прэзідэнта супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры вядуць навуковую апрацоўку архіва Васіля Быкава і асабістых рэчаў пісьменніка, якія знахо- дзяцца на яго дачы і ў кватэры. Уся гэтая спадчына і складзе аснову музея Быкава. Згодна з канцэпцыяй, у экспазіцыі будуць прадстаўлены асноўныя этапы жыцця і творчасці пісьменніка, яго ўзаемаадносіны з сябрамі, калегамі. Таксама адлюструюць асабісты ўклад Васіля Быкава ў раскрыццё тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай і сусветнай літаратуры. Таццяна УСКОВА, «БН» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПРАЕКТ рыхтуецца па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка. Музей плануецца зрабіць...
|
|