Каму спецпрыз імя Віктара Турава?
02.08.2012
—
Новости Культуры
|
Форум пройдзе ў Брэсце з 29 верасня па 2 кастрычніка. У гэтым годзе на фэст будуць запрошаны вядомыя беларускія кінематаграфісты і знакамітасці з іншых краін свету, паведаміла «БН» прэс-сакратар Міністэства культуры Беларусі Юлія ВІСКУБ.
— Для ўдзелу ў фестывалі ў дырэкцыю не пазней 31 жніўня прадстаўляюцца анкета-заяўка і рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы, — падкрэсліла прэс-сакратар. — Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе — завяршэнне вытворчасці фільма пасля заканчэння папярэдняга кінафэсту ў Брэсце — у чэрвені 2010 года. Да таго ж фільм можа быць прадстаўлены як на кінаплёнцы фарматам 35 міліметраў, так і на лічбавым носьбіце ў фармаце DVD-відэа. Кінастужкі будзе ацэньваць журы, у складзе якога вядомыя дзеячы айчыннага і замежнага кінамастацтва. Больш падрабязна аб умовах фестывалю даведаецеся на сайце Міністэрства культуры Беларусі www.kultura.gov.by. Таццяна УСКОВА, “БН” Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Форум пройдзе ў Брэсце з 29 верасня па 2 кастрычніка. У гэтым годзе на фэст будуць запрошаны вядомыя беларускія кінематаграфісты і знакамітасці з іншых краін свету,...
|
|