Сёння — прэзентацыя кнігі «Вялікае Княства Літоўскае» У. Арлова і З. Герасімовіча. 21.by

Сёння — прэзентацыя кнігі «Вялікае Княства Літоўскае» У. Арлова і З. Герасімовіча

06.08.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У495-яўгодкі першай кнігі Скарыны (6.08.1517).

Імпрэза пройдзе ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Сурганава, 15). Пачатак а 16.30.

Чакаецца, што ў прэзентацыі возьмуць удзел не толькі аўтары, але і гісторыкі Анатоль Грыцкевіч і Уладзімір Ляхоўскі, навуковы рэдактар кнігі Зміцер Санько. Вядома ж, можна будзе набыць кнігу.

Яе прыкладная цана складае 350 тысяч.

Шыкоўна выдадзенае «Вялікае княства»— нібы працяг кнігі Арлова і Герасімовіча «Краіна Беларусь», што выходзіла5-тысячным накладам і цалкам раскупілася. Гэта сапраўдны даведнік па часах ВКЛ і не толькі. Кніга пачынаецца матэрыяламі аб суіснаванні балтаў і славянаў на беларускіх землях, а сканчаецца сённяшнім днём беларусаў у Літве.
«Дзень для прэзентацыі быў абраны невыпадкова, — адзначае Уладзімір Арлоў. — Якраз 6 жніўня Францыск Скарына выдаў першую беларускую друкаваную кнігу».

У сувязі з гэтым бібліятэка наладзіць выставу гістарычнай літаратуры, якую наведнікі прэзентацыі змогуць пабачыць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика