Чаму ж iм не пець. 21.by

Чаму ж iм не пець

15.08.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У адрозненне ад многіх творчых калектываў, што ўдзельнічалі ў 6-м Міжнародным конкурсе-фестывалі народнай музыкі «Самародкі» (ён адбыўся днямі ва ўкраінскім Севастопалі), для ансамбля педагогаў гомельскай школы мастацтваў № 7 «Лотаць» гэта творчая паездка ў горад — калыску ваенна-марскога флоту была дэбютнай. І, нягледзячы на гэта, аказалася надзвычай паспяховай: калектыў вярнуўся з музычнага марафона з дыпломам першай ступені.

Творчае спаборніцтва, па словах кіраўніка калектыву Вольгі Каралёвай, было вельмі напружанае: свае дзяржавы — Расію, Украіну, Беларусь, краіны Лацінскай Амерыкі — прадстаўлялі на конкурсе 50 музычных калектываў і амаль столькі ж салістаў. Поспех выканаўцам з горада над Сожам прынесла ўключаная імі ў конкурсную праграму беларуская народная песня «Чаму ж мне не пець» у апрацоўцы Аляксандра Клеванца. Выступленне праходзіла на сцэне Дома афіцэраў Чарнаморскага флоту. Вердыкт кваліфікаванага журы: «Лотаці» прысуджана першае месца. Апрача выступлення на фестывальнай сцэне, гамяльчане прадэманстравалі сваё выканаўчае майстэрства жыхарам Севастопаля на летняй эстраднай пляцоўцы Прыморскага бульвара. Песні беларускіх і замежных аўтараў, выкананыя жаноча-мужчынскім ансамблем, атрымалі гарачыя апладысменты і словы ўдзячнасці шматлікіх гледачоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гамяльчане пабывалі на міжнародным конкурсе народнай музыкі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика