Да вытокаў духоўнасці
29.08.2012
—
Новости Культуры
|
Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» адпраўляецца з Мінска ў Глыбокае, сталіцу Дня беларускага пісьменства 29 жніўня з Мінска ад Свята-Духава кафедральнага сабора пасля ранішняга малебна ў свой традыцыйны шлях выправіцца Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» — штогадовае паломніцтва, якое з’яўляецца неад’емнай часткай Дня беларускага пісьменства і сёлета будзе папярэднічаць яму ўжо ў 19-ты раз. Як расказала «Р» ініцыятар і нязменны кіраўнік экспедыцыі, беларуская пісьменніца, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Ніна Загорская, у «Дарогу да Святыняў» адправяцца каля 40 чалавек — прадстаўнікі духавенства, навукоўцы, літаратары, дзеячы культуры і мастацтва. Як заўсёды, з пілігрымамі падарожнічае Непагасная лампада Духоўнасці, запаленая ад Жыватворнага Агню ад Труны Гасподняй, часцінка якога перададзена з Іерусаліма ў Беларусь і захоўваецца ў Свята-Духавым кафедральным саборы. На шляху экспедыцыі Жыватворны Агонь распаўсюджваецца па ўсёй краіне — ён перадаецца на свечкі прыхаджанам, ім асвячаюць саборы, храмы, манастыры, капліцы, помнікі славы і мужнасці, а таксама многія сацыяльныя і адукацыйныя ўстановы — дзіцячыя дамы, бальніцы, прытулкі, дамы ветэранаў, школы і дзіцячыя садкі. Разам з Жыватворным Агнём у «Дарозе да Святыняў» удзельнікаў экспедыцыі традыцыйна суправаджае і Адзігітрыя (Шляхаводная) цудатворная Загор’е-Сталавіцкая ікона Пакрову Прасвятой Багародзіцы. У гэтай святыні цікавая гісторыя. З’яўленне яе адбылося вясной 1983 года падчас земляных работ каля вёскі Загор’е Баранавіцкага раёна, на месцы, якое людзi празвалi Святым Полем, бо некалі там стаяла царква, а вакол яе былі могілкі. Ікону з зямлі падняў першы ж коўш экскаватара... Святое Поле — заўсёдная першая кропка на маршруце навукова-асветніцкай экспедыцыі. Адтуль яе ўдзельнікі адправяцца ў вёску Моўчадзь і на станцыю Лясную Баранавіцкага раёна, далей — па Віцебшчыне праз Талачын, гарадскія пасёлкі Багушэўск, Лёзна, Езярышча, Ула, Асвея, на Глыбоччыну, у вёску Празарокі. 2 верасня экспедыцыя прыбудзе ў Глыбокае — сталіцу сёлетняга Дня беларускага пісьменства. Непагасную лампаду з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй даставяць у Кафедральны сабор у гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, дзе раніцай адбудзецца Божая літургія, пасля якой пачнуцца асноўныя мерапрыемствы святочнага дня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экспедыцыя «Дарога да Святыняў» стартавала з Мінска ў Глыбокае
|
|