Беларуская зіма ўпрыгожыць Егіпет. 21.by

Беларуская зіма ўпрыгожыць Егіпет

22.09.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Мастак Вацлаў Сакалоўскі ля сваіх твораў.

Выстава жывапісца з Маладзечаншчыны Вацлава  Сакалоўскага “Родная прырода” адкрылася 12 верасня ў гарадскім філіяле №1 цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Працы гэтага мастака набываюць не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША, Германіі. Дарэчы, у Італіі і Іспаніі абіраюць толькі выявы жанчын.

– Аднойчы ў мяне мастак з Егіпта купіў карціну, дзе была намаляваная зіма! – распавёў Вацлаў Сакалоўскі.
Вось такім чынам маладзечанскі мастак знаёміць жыхароў розных краін свету з прыгажосцю па-беларуску.

Вацлаў Сакалоўскі вельмі працавіты. Ён доўга жыў каля лесу, а бацька быў лесніком. Таму не дзіўна, што, акрамя карцін, ён піша вершы, якія таксама прысвечаныя прыродзе.

Зараз творца не можа аддаваць мастацтву столькі часу, колькі хацелася б. Яму даводзіцца даглядаць жонку.

– Адной рукой трымаю патэльню, а другой малюю, – тлумачыць мастак.

Яго апошнія працы зробленыя пасля “Дажынак”: “Віленская. Від з моста”, “Маладзечна. “Парк Перамогі”. Яны дазваляюць не толькі разгледзець прыгажосць родных мясцін, але і падштурхоўваюць захоўваць яе.

– Любіце родную прыроду, беражыце яе, бо гэта наша здароўе, наша ўсё! – заклікае мастак.

Даведка “РГ”. Вацлаў Сакалоўскі – мастак. Нарадзіўся ў Радашкавічах у 1935 годзе. Некаторыя з прац: “Зімовая прыгажосць”, “Лясная сцежка”, “Вілейскае вадасховішча”, верш “Пасля дажджу”.

Святлана КАБАЕВА.
Фота Святланы КАБАЕВАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава жывапісца з Маладзечаншчыны Вацлава  Сакалоўскага “Родная прырода” адкрылася 12 верасня ў гарадскім філіяле №1 цэнтральнай раённай бібліятэкі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика