Якуб Колас у Палачанцы
25.09.2012
—
Новости Культуры
|
Мемарыяльная дошка, прысвечаная класіку беларускай літаратуры Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу (Якуб Колас), павінна з’явіцца неўзабаве на хаце, у якой некалі адпачываў славуты аўтар “Новай зямлі”.
Якуб Колас спыняўся якраз тут, па адрасе: Ракаўскі сельскі савет, вёска Палачанка, дом №2. То была хата калгасніка Мікалая Фёдаравіча Букрэя, якую ён наняў пад лецішча. Адсюль хадзіў у грыбы па навакольных лясах, пасядзець з вудачкай ля азярца, якога цяпер ужо няма. Тут некалькі гадоў запар летавалі сыны Якуба Коласа Даніла Канстанцінавіч і Міхась Канстанцінавіч са сваімі сем’ямі. З прапановай усталяваць мемарыяльную дошку выступіў вядомы айчынны філолаг і літаратуразнаўца Вячаслаў Рагойша. Як паведамілі работнікі сельсавета, усе неабходныя дакументы для афіцыйнага адкрыцця мемарыяльнай дошкі ўжо падрыхтаваны і нават адпраўлены ў адпаведныя абласныя ўстановы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мемарыяльная дошка, прысвечаная класіку беларускай літаратуры Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу (Якуб Колас), павінна з’явіцца неўзабаве на хаце, у якой некалі...
|
|