«Мастацтва нечаканае, авангарднае, яркае…»
26.09.2012
—
Новости Культуры
|
На днях з нагоды свайго юбілею ён прэзентаваў міжнародную выстаўку — калекцыю экслібрыса (з лац. «кніжны знак»), створаную дзякуючы мастакам і калекцыянерам з 34 краін. У музеі сабрана больш за 1700 прац 196 аўтараў, з іх 22 — беларусы. Унікальная выстаўка стваралася на працягу года.
— Калекцыя сапраўды ўнікальная, мы прадстаўляем сучасны кніжны знак, створаны на памежжы XX — XXI стагоддзяў. Шмат работ зусім новых. Многія мастакі падаравалі нам творы 2012 года, якія яшчэ не экспанаваліся, не ўдзельнічалі ў міжнародных конкурсах, — паведаміла Ганна Ціханава. — Амаль усе аўтары, якіх мы прадстаўляем, — вядомыя ў свеце экслібрыса асобы. Дзякуй усім аўтарам і калекцыянерам, якія далучыліся да праекта! Галоўны захавальнік музея Кацярына Пінчук адзначыла, что калекцыю пачыналі фарміраваць з маленькіх падарункаў. Ніводзін твор не быў набыты за грошы. І праўда, наведвальнікаў здзіўляў размах выстаўкі! Дадзены праект — спроба стварыць рэтраспектыўны зрэз беларускага экслібрыса ў міжнародным кантэксце, праз працы найболей актыўных айчынных графікаў- экслібрысістаў старэйшага і малодшага пакаленняў. Сярод іх — Кашкурэвіч, Алімаў, Селяшчук, Сіплевічы, Вяль, Рыжы, Якавенка, Сустаў, Харанека і інш. Экспазiцыя ўражвае творамі вядомых графікаў з Польшчы — Лучак, Якубоўскі, Бабкевіч; Балгарыі — Іарданоў, Керын, Найдзенаў; Бельгіі — Байенс; Германіі — Байтц, Кублік. А таксама — Чэхіі, Турцыі, Індыі, Італіі, Славакіі, Расіі, Латвіі, ЗША, Румыніі, Украіны, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Славеніі і іншых краін. Дарэчы, экслібрысы створаны ў розных друкаваных тэхніках: ад традыцыйных — гравюры на медзі, ксілаграфія, літаграфія, афорт — да інавацыйных — з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій. З нагоды адкрыцця выстаўкі выдадзены поўнакаляровы каталог «EXLIBRIS» пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску і кнігарні «Кніжны салон». Наталля Шаранговіч паведаміла «БН», што выстаўка паедзе ў рэгіёны Беларусі: «Ёсць зацікаўленасць Полацка, Баранавіч, Бабруйска і іншых. Мы штогод прапаноўваем рэгіянальным музеям свае фондавыя выстаўкі. Напрыклад, на сёння наша новая калекцыя, якая была закуплена менавіта ў гэтым годзе, — «Маладыя мастакі Беларусі» — праехала па розных мясцінах краіны. Яна цяпер працуе ў Полацкім музеі-запаведніку, і яе адкрыццё там прайшло на вельмі высокім узроўні. Людзі былі ўзрушаны, таму што ўбачылі мастацтва нечаканае, авангарднае, яркае…» Вера ГНІЛАЗУБ, «БН» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На днях з нагоды свайго юбілею ён прэзентаваў міжнародную выстаўку — калекцыю экслібрыса (з лац. «кніжны знак»), створаную дзякуючы мастакам і калекцыянерам з 34...
|
|