Манумент князю падораць спонсары
26.09.2012
—
Новости Культуры
|
МІНІСТЭРСТВА культуры абвясціла творчае спаборніцтва разам з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў. А рашэнне аб стварэнні і ўстаноўцы помніка Міндоўгу ў Навагрудку было прынята сумесна Міністэрствам культуры, Гродзенскім аблвыканкамам, Навагрудскім райвыканкамам. Аб гэтым карэспандэнту «БН» паведаміла прэс-сакратар ведамства Юлія ВІСКУБ.
Прыняць удзел у творчым спаборніцтве могуць айчынныя скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю. Асноўнае патрабаванне — кампазіцыйнае і пластычнае выкананне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва. Ужо вызначана месца, дзе «прапішацца» новаспечаны помнік. Яго ўсталююць у скверы на гарадской плошчы Навагрудка. Такім чынам, манумент арганічна ўпішацца ў агульны горадабудаўнічы план райцэнтра, у яго насычаны гісторыка-архітэктурнымі каштоўнасцямі гістарычны цэнтр. Конкурсныя матэрыялы будуць разгледжаны журы на закрытым пасяджэнні не пазней 2 лістапада. А сам помнік будзе створаны за кошт пазабюджэтных сродкаў. Нагадаю, што ваяўнічы князь Міндоўг — заснавальнік i першы гаспадар Вялікага Княства Літоўскага. Ён быў нашчадкам полацкіх князёў, унукам князя Расціслава. Таццяна УСКОВА, «БН» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МІНІСТЭРСТВА культуры абвясціла творчае спаборніцтва разам з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў. А рашэнне аб стварэнні і ўстаноўцы помніка Міндоўгу ў... |
|