Малады фатограф адчыніў уласную выставу ў пад'ездзе шматпавярховіка ў Малінаўцы
29.09.2012 20:46
—
Новости Культуры
|
Малады фатограф адчыніў уласную выставу ў пад’ездзе шматпавярховіка ў Малінаўцы Малады фатограф Максім Сарычаў адчыніў уласную выставу ў сваім пад’ездзе звычайнага шматпавярховіка ў Малінаўцы. Цяпер на шэрых сценах поруч з паштовымі скрынямі распавядаецца гісторыя гарадскіх прытулкаў для бяздомных жывёлаў.
Хлопец вывесіў здымкі на першым паверсе свайго пад’езда, а на дзвярах суседніх пад’ездаў расклеіў абвесткі пра выставу, праўда, большасць з іх адразу зніклі. На адзін вечар просты пад’езд ператварыўся ў арт-пляцоўку. Здымкі правіселі ўвесь вечар каля паштовых скрыняў у звычайным малінаўскім доме. "Ёсць прастора прыватная, ёсць публічная, а пад’езд — прастора нічыйная, гэта прастора дыфузіі, яна ўжо і не прыватная, але яшчэ і не публічная. У гэтым праекце мы імкнемся прасачыць за рэакцыяй публікі. Трапляецца, безумоўна, і абыякавая рэакцыя, але адсутнасць рэакцыі — гэта таксама цікавая тэма", — кажа куратарка выставы Вольга Сазыкіна. ![]() ![]() "Трэба рабіць такое як мага больш, бо нам сапраўды не стае альтэрнатыўных выставачных прастораў", — кажа мастак і пісьменнік Аляксей Талстоў, што не прамінуў такую незвычайную выставу. Выстава распавядае пра дапамогу бяздомным жывёлам, а здымкі рабіліся ў двух мінскіх сабачых прытулках, якія існуюць выключна на валанцёрскіх пачатках. Сабачы прытулак — гэта добры прыклад салідарнасці людзей, іх самаарганізацыі, як людзі аб’ядноўваюцца на глебе любові да жывёлаў. Часцяком гэтага вельмі не стае, і мы нават не ведаем, як клічуць нашых суседзяў", — лічыць фатограф. Некаторыя мясцовыя жыхары, пабачыўшы абвесткі, прыйшлі паглядзець на фота, і часцяком не самі, а са сваімі сабачымі гадаванцамі. "Выдатна зроблена! Напэўна, будзе хоць крыху меней бязлітаснасці. Бо шмат людзей да жывёлаў ставяцца жорстка, і гэта вельмі дрэнна", — адгукнуўся адзін з такіх наведвальнікаў. Максім Сарычаў не ўпершыню займаецца сацыяльнымі тэмамі, у 2011 годзе ён
"Гэта толькі пачатак вялікага праекту пра бяздомных жывёлаў. Тут адлюстраваны толькі адзін бок: як можна дапамагаць жывёлам. Ёсць яшчэ некалькі бакоў: што для гэтага робяць улады, можна таксама падрабязней распавесці пра людзей, якія гэтым займаюцца". ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Фотаздымкі: Юля Fox Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На адзін вечар просты пад'езд ператварыўся ў арт-пляцоўку. |
|