У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"
30.09.2012 02:00
—
Новости Культуры
|
У Строчыцах прайшоў “Восеньскі фэст” У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 29 верасня прайшло штогадовае мерапрыемства, прысвечанае восеньскім святам і абрадам.
У гэты дзень наведвальнікаў музей сустракаў сабачым брэхам. Ля ўваходу на музейную тэрыторыю праходзіла выстава першай нацыянальнай пароды сабак – беларускага ганчака. “Гэта паляўнічая парода, з такімі сабакамі палявалі Радзівілы ў Вялікім княстве Літоўскім, – распавёў сабакавод Уладзімір Лазарэнка, які адрэкамендаваўся як “бацька беларускага ганчака”. – У Беларусі цяпер каля чатырохсот сабак гэтай пароды, але гэта мала для таго, каб яна трапіла ў спіс Міжнароднай кіналагічнай федэрацыі. Трэба шмат захадаў для гэтага зрабіць”. ![]() ![]() ![]() Паразважаўшы са спадаром Лазарэнкам пра драматычны лёс нацыянальнай пароды сабак у прыватнасці і беларускай гісторыі ўвогуле, я рушыла ў музей, дзе мяне зноў сустрэлі сабакі. Гэтым разам папулярныя цяпер хаскі. Трэба адзначыць, што сёлетні фэст атрымаўся надзвычай “сабачым”. Акрамя выстаў беларускага ганчака і хаскі, гледачоў забаўлялі сабачым фрызбі і нават сабачай модай. ![]() ![]() Але ж і акрамя чатырохлапых гадаванцаў, на фэсце было што паглядзець. Наведвальнікі то збіраліся каля сцэны, дзе культурную праграму ладзіў фальклорны калектыў “Славянскі настрой”, то губляліся між сялянскіх двароў – экспанатаў музея, то закупаліся сувенірамі, сярод якіх найбольшы ажыятаж выклікалі вязаныя карункавыя сурвэткі і шалі. Атмасфера на фэсце была неяк па-восеньску спакойная, асабліва калі параўноўваць з ![]() ![]() Пасля кароткага практыкуму па вышыўцы салярных сімвалаў я рушыла на пляцоўку, дзе прыгожыя паненкі ў багатых старадаўніх строях забаўлялі гледачоў загадкамі і прадказаннямі. Зацікавіла мяне гаданне па рунах. Каб даведацца, што мяне чакае, я крутанула кола калаўрота, на якім віселі палатняныя мяшэчкі з рунамі ўнутры, і дастала аскепачак з сімвалам з таго, які апынуўся бліжэй з усіх да мяне. Выявілася, што я выцягнула руну інтуіцыі. Калі верыць варажбітцы, гэтая руна азначае, што я знаходжуся пад абаронай вышэйшых сілаў, якія вядуць мяне па жыцці. Прадказальніца параіла мне прыслухацца да свайго ўнутранага голасу, расслабіцца і даверыцца волі лёсу. Што я ў хуткасці і вырашыла зрабіць, калі раптам мой фотаапарат адмовіўся працаваць… А тым часам гледачы зноў пачалі збірацца ля фэставай сцэны, дзе студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў ладзілі рэканструкцыю вясельнага абраду з Палесся “Каравай”. Кожнае дзеянне абраду нясе ў сабе глыбокі сэнс і адлюстроўвае спрадвечны светапогляд беларусаў, іх еднасць, гонар і хараство душы. А змест абраду наступны: у хату прыходзяць жанчыны і талакой месяць цеста, пякуць каравай, упрыгожваюць яго. Потым прымушаюць гаспадара выкупіць каравай і сядаюць за святочны стол. І ўсё гэта – у традыцыйных строях і пад абрадавыя спевы з адметным палескім дыялектам. Пры поглядзе на пары маладых, што завіталі падчас фэсту ў музей, узнікала думка: колькі сэнсу ўкладалі ў падрыхтоўку і святкаванне вяселля нашы продкі і што з гэтага засталося цяпер… ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Пасля абраду пакрысе пачалі разыходзіцца артысты, сціхнуў брэх сабак, і “Восеньскі фэст” скончыўся гэтак жа ціха, як ападае пажоўклае лісце з дрэў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэты дзень наведвальнікаў музей сустракаў сабачым брэхам.
|
|