Эльжбеце Радзівіл спаўняецца 95 год. 21.by

Эльжбеце Радзівіл спаўняецца 95 год

21.10.2012 12:34 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эльжбеце Радзівіл спаўняецца 95 год

           


Пані Эльжбета — апошні чалавек на зямлі, які жыў у Нясвіжскім замку.




Хоць княгіня і адзначае народзіны сёння, 21 кастрычніка, у пашпарце стаіць пазнейшая на месяц дата — 21 лістапада 1917 года. Як тлумачыць пані Эльжбета, “бацька быў занадта шчаслівы і пераблытаў рымскія лічбы месяцаў, калі запісваў дзіця”.

Эльжбета Радзівіл нарадзілася ў Лондане, куды спешна выехалі з Нясвіжа яе бацькі, ратуючыся ад бальшавікоў. Ахрышчаная была ў студзені 1918 года ў Парыжы.

Потым бацькі разыйшліся — і яна жыла папераменна то з мамай у Вене, то з татам у Нясвіжы. Альбрэхт Радзівіл быў перадапошнім нясвіжскім ардынатам. Ён памёр у снежні 1935 года, пахаваны ў крыпце Фарнага касцёла ў Нясвіжы.

Пасля 1935 года пані Эльжбета бывала ў Нясвіжы толькі аднойчы — у 1993 годзе на запрашэнне прафесара Адама Мальдзіса. Аднак у 2008 годзе яна зноў наведала радзіму і з таго часу была тут ужо 6 разоў. Эльжбета Радзівіл зрабіла шмат заўваг па рэстаўрацыі замка. Аднак прыслухаліся пакуль што толькі да самай галоўнай — перад адкрыццём была змененая недарэчная вежа-цыбуліна на традыцыйны купал.

Еўрарадыё віншуе Эльжбету Радзівіл і зычыць свае 100-годдзе, як і задумана, адзначыць у Нясвіжы паляваннем на дзіка!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе бацька, Альбрэхт Радзівіл, быў перадапошнім нясвіжскім ардынатам. Ён памёр у снежні 1935 года, пахаваны ў крыпце Фарнага касцёла ў Нясвіжы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика