У Мірскім замку ўпершыню пройдуць стылізаваныя калядныя балі
03.01.2013 10:20
—
Новости Культуры
| БелТА
Источник материала: БелТА 3 студзеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Мірскім замку ўпершыню правядуць стылізаваныя калядныя балі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі музея. На касцюміраваных балях у інтэр'ерах XVII стагоддзя можна будзе пабываць 4,5 і 6 студзеня. Так, 4 студзеня ў Партрэтнай зале адбудзецца сапраўдны венскі баль са 120-гадовымі традыцыямі. Тут будзе гучаць жывая інструментальная музыка, неапалітанскія напевы, выступяць оперныя спевакі, гасцей чакаюць свецкія гульні, танцавальная праграма з вальсам, паланэзам і інш. А 5 студзеня ў Слановай зале адкрыецца свецкі рэтрасалон - такі ж, які праводзіўся ў 20-30-я гады ХХ стагоддзя князямі Святаполк-Мірскімі. У салоне будуць прадстаўлены ўсе атрыбуты таго часу - нямое кіно, свінг, джаз і інш. Баль для маленькіх дам і кавалераў у замку адбудзецца 6 студзеня. Спецыяльна для дзяцей ад 6 да 14 гадоў у інтэр'ерах Слановай хаты будуць арганізаваны нечаканыя калядныя прыгоды з віншаваннямі ад Дзеда Мароза і Снягурачкі. Як падкрэслілі ў дырэкцыі музея, традыцыя правядзення баляў у Міры не выпадковая. У замку, які быў уласнасцю княжацкіх родаў Радзівілаў і Святаполк-Мірскіх, даваліся шыкоўныя прыёмы, балі былі неад'емнай часткай свецкага жыцця князёў. Да ўдзельнікаў "сучасных" баляў прад'яўляюцца мінімальныя патрабаванні - абутак на змену без абцасаў, вячэрнія сукенкі для жанчын, касцюмы для мужчын, паведамілі ў музеі. Замкавы комплекс у г.п.Мір займае 26 га, музей адкрыты пасля рэканструкцыі ў снежні 2010 года. У яго структуру акрамя Мірскага замка і пахавальні ўваходзяць італьянскі рэнесансны сад, англійскі парк і сажалка. Гэта ўнікальны помнік архітэктуры, у канструкцыі і дэкаратыўным убранні якога прасочваюцца элементы еўрапейскіх стыляў: готыкі, рэнесансу і барока. Мірскі замак уключаны ў 2000 годзе ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Са студзеня па жнівень бягучага года музей наведалі 190 тыс. чалавек - на 55 тыс. больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. БЕЛТА о новостях в стране и мире
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тут будзе гучаць жывая інструментальная музыка, неапалітанскія напевы, выступяць оперныя спевакі, гасцей чакаюць свецкія гульні, танцавальная праграма з вальсам,...
|
|