Білборды з Ефрасінняй Полацкай з'явіліся на вуліцах Мінска. 21.by

Білборды з Ефрасінняй Полацкай з'явіліся на вуліцах Мінска

09.01.2013 17:36 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Білборды з Ефрасінняй Полацкай з’явіліся на вуліцах Мінска

Наша Ніва
У праекце "Родныя даты" будуць з’яўляцца знакавыя постаці і даты з гісторыі Беларусі.

Вялізныя партрэты (8×4 і 6×3 метра) размешчаныя ў розных раёнах горада — на вуліцах Сурганава, Карла Лібнехта, на МКАД. Апроч стылёвай выявы самой святой, на іх напісаныя гады жыцця Ефрасінні — 1104–1167.
 
Фото: Наша Нiва


Праект "Родныя даты" рэалізуе кампанія "Белзнешрэклама", тая самая, што ў 2011 годзе радавала мінчукоў праектам "Смак беларускай мовы".
 
Як патлумачылі "НН" спецыялісты "Белзнешрэкламы", сёлета на працягу года на білбордах з’явяцца яшчэ некалькі постацяў з гісторыі Беларусі.
Праўда, канкрэтных персанажаў яшчэ не выбралі.
 
Магчыма, што мінчукі ўбачаць і білборды з самымі значнымі датамі з гісторыі краіны. Падзеі, вартыя ўшанавання, будуць выбірацца ўнутры кампаніі.
Неўзабаве праект "Родныя даты" выйдзе за межы Мінска.

Білборды будуць размешчаныя ў некаторых абласных цэнтрах краіны.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялізныя партрэты (8×4 і 6×3 метра) размешчаныя ў розных раёнах горада - на вуліцах Сурганава, Карла Лібнехта, на МКАД.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика