У Вілейцы пройдзе калядны канцэрт
10.01.2013
—
Новости Культуры
|
Увечары ў пятніцу, 11 студзеня, у Палацы культуры адбудзецца святочны канцэрт "Святло Нараджэння Хрыстова". Пройдзе падобнае мерапрыемства ў горадзе ў чацверты раз. Плануецца, што падчас канцэрта выступяць хоры храмаў з Вілейкі, Маладзечна, вёскі Любань Вілейскага раёна, мастацкія калектывы вілейскай гімназіі №2, дзіцячай школы мастацтваў. Пачатак канцэрта ў 18 гадзін. А перад ім, у 17 гадзін, упершыню пройдзе канцэрт ансамбля школы званароў Беларускай праваслаўнай царквы. Будзе ён суправаджаць расказ пра званы. Выступяць вілейскія фальклорна-этнаграфічныя калектывы. Уваход на канцэрт вольны. Аддзел інфармацыі. Фота static.diary.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары ў пятніцу, 11 студзеня, у Палацы культуры адбудзецца святочны канцэрт "Святло Нараджэння Хрыстова". |
|