У Вілейцы выбралі лепшых чытачоў
14.01.2013
—
Новости Культуры
|
Напрыканцы года работнікі бібліятэк горада вызначылі самых актыўных чытачоў. Пры выбары ўлічвалі, хто больш за ўсіх наведаў бібліятэку і прачытаў выданняў. Але не толькі: бралі пад увагу ўдзел у жыцці бібліятэкі. Напрыклад, хтосьці падарыў установе кнігі, нехта даваў ім новае жыццё. Лепшымі аказаліся людзі розных узростаў і прафесій. Гэта вучні – гімназіі "Логас" Алена Пенда і Сяргей Свяцкі, СШ №3 Паліна Паўловіч, СШ№1 Алег Палубятка, настаўнікі Таццяна Лявіцкая і Часлаў Лобач, доктар Ірына Буйко, слесар Сяргей Арловіч, вайсковец Генадзь Гамолка, часова непрацуючая Ніна Дзевяцень, пенсіянеры Людміла Жалудок, Зінаіда Місевіч і Аляксандр Жук, паведамілі ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Вілейскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Іх ушанавалі на свяце «А чытанне, а чытанне – твой сябар на шмат гадоў», якое прайшло ў школе мастацтваў. Адданым чытачам уручылі сімвалічныя сувеніры – вазы з эмблемай Года кнігі. Вырабіла іх майстрыха Наталля Сідэрчык. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота rusrep.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы года работнікі бібліятэк горада вызначылі самых актыўных чытачоў. |
|